Вы тут

Прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў


Выязное пасяджэнне прэзідыума Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў разгледзела пытанне падрыхтоўкі рабочых кадраў як фактар паспяховага развіцця сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.


У Маларыце ёсць свой прафесійны ліцэй сельгасвытворчасці. Варта сказаць, што ўстанова адна з найстарэйшых у вобласці, хутка адсвяткуе 70-гадовы юбілей. Трактарысты і кіроўцы, што вучыліся ў ліцэі ў розныя гады, складаюць кадравы касцяк многіх і многіх гаспадарак, паспяхова працуюць. Але на сельгаспрадпрыемствах перыядычна ўзнікаюць пытанні перападрыхтоўкі кадраў. Тэхніка цяпер прыходзіць з заводаў высокатэхналагічная, кіраванне ёю патрабуе не толькі ўмення, але і тэарэтычных ведаў. Асабліва гэта датычыцца работнікаў старэйшага пакалення. Ліцэй жа мае магчымасць праводзіць курсы перападрыхтоўкі, адкрываць групы пад патрэбы нават канкрэтнай гаспадаркі. Але часам не хапае механізмаў узаемадзеяння.

Вось аб гэтым і ішла гаворка падчас пасяджэння, на якое прыехалі ўсе кіраўнікі гаспадарак раёна.

Перад нарадай прайшла экскурсія па ліцэі. Наведвальнікі змаглі паглядзець вучэбную базу, навучальны працэс, пагаварылі з вучнямі, педагогамі. Навучэнцы прадэманстравалі сваё майстэрства, напрыклад, у кіраванні такой магутнай тэхнікай, як «Амкадор». Адзін з іх каўшом пагрузчыка закрыў карабок ад запалак, які паставілі на бервяне. «Такія кадры патрэбныя на прадпрыемствах», — сказалі ў адзін голас кіраўнікі. Паводле ацэнкі старшыні райсавета Алега ЯКУБЧЫКА, размова атрымалася прадметнай і карыснай для ўсіх бакоў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Каўшом «Амкадора» закрыў карабок ад запалак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».