Вы тут

Конкурс сярод органаў мясцовага самакіравання прайшоў на Гродзеншчыне


Сем сельскіх Саветаў, восем старастаў і два камітэты тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання сталі пераможцамі конкурсу сярод органаў мясцовага самакіравання Гродзеншчыны.


Як паведаміў старшыня праўлення абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Анатоль НІКІЦІН, у конкурсе прынялі ўдзел 52 сельскія Саветы, 64 старасты, 22 камітэты тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Крытэрыі для ацэнкі работы разнастайныя — ад конкурсаў на самую лепшую тэрыторыю да свят вуліц і мікрараёнаў, аказанне дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, шматдзетным сем'ям, інвалідам, маламаёмасным і адзінокім грамадзянам, фізкультурна-аздараўленчая і спартыўная работа, дабрачыннасць і яшчэ шмат чаго іншага.

Пераможцамі конкурсу сярод сельскіх Саветаў сталі Брольніцкі сельскі Савет Навагрудскага раёна, Першамайскі сельскі Савет Шчучынскага раёна, Роскі сельскі Савет Ваўкавыскага раёна, Дзераўноўскі сельскі Савет Слонімскага раёна, Сапоцкінскі і Верцялішкаўскі сельскія Саветы Гродзенскага раёна, Рытанскі сельскі Савет Астравецкага раёна.

Найлепшымі старастамі Гродзеншчыны сталі ўпаўнаважаны аграгарадка Валеўка Навагрудскага раёна Аксана Машчэнская, стараста вёскі Бершты Шчучынскага раёна Аляксандр Васілевіч, стараста аграгарадка Азёры Гродзенскага раёна Уладзімір Лемяшко, стараста аграгарадка Ёдкі Лідскага раёна Лілія Гольмант, стараста вёскі Мацкі Астравецкага раёна Тэрэса Буцвіла, стараста вёскі Варонічы Слонімскага раёна Аляксандр Пяцько, стараста вёскі Мількавічы Мастоўскага раёна Ванда Дубатоўка, стараста вёскі Кувекі Ваўкавыскага раёна Марыя Вялічка.

Пераможцамі конкурсу сярод КТГСаў сталі камітэт тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання пры ЖЭСе № 6 Алена Зенкавец і Наталля Сасім з ЖЭСа № 11 Гродна.

Пераможцы атрымалі граматы абласнога Савета дэпутатаў і асацыяцыі, каштоўныя падарункі.

Мікалай ШЛЫК

Загаловак у газеце: Ініцыятыва ўзнагароджваецца

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.