Вы тут

Смалявіцкай «ПМК-72» па плячы любыя аб'екты*


У адкрытага акцыянернага таварыства «ПМК-72» са Смалявіцкага раёна багатая гісторыя. Першыя карані арганізацыі, паводле архіўных даных, прасочваюцца ў 1935 годзе. На працягу больш як сямідзесяці гадоў свайго існавання арганізацыя некалькі разоў мяняла назву і віды дзейнасці. З 7 красавіка 2015-га па рашэнні Мінаблвыканкама да перасоўнай калоны далучылі дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Смалявіцкае ПМС» з пераходам усіх правоў і абавязкаў да новай структуры.


Кі­раў­нік ка­лек­ты­ву ААТ «ПМК-72» Вік­тар Ка­пі­та­наў.

Прадпрыемства — шматфункцыянальнае, у яго шырокі спектр дзейнасці. Гэта — будаўніцтва жылых дамоў, аб'ектаў народна-гаспадарчага прызначэння: фермы, вадаёмы, энергакрыніцы на мясцовых відах паліва. Займаецца «ПМК-72» і спецыяльнымі відамі будаўніча-мантажных работ: землянымі, гідраізаляцыйнымі і дахавымі, уладкаваннем вонкавых і ўнутраных камунікацый, цеплавых сетак. Акрамя таго, на акцыянернае таварыства ўскладзены абавязкі па рэканструкцыі і абслугоўванні меліярацыйных сетак і сістэм, аднаўленні меліяраваных зямель, якія апошнія дваццаць гадоў былі закінутыя і паступова прыходзілі ў заняпад. Цяпер на іх звярнулі ўвагу на дзяржаўным узроўні.

— Дзяржава выдзяляе на гэта сродкі, а мы прыводзім забалочаныя, запушчаныя землі ў парадак і перадаём іх на баланс утрымальнікаў, — расказаў дырэктар «ПМК-72» Віктар Капітанаў. — Усяго ў Смалявіцкім раёне 22,5 тысячы гектараў такіх зямель. Гэта прыкладна сярэдні паказчык па Мінскай вобласці.

Разам з тым напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў аддаецца значная ўвага навядзенню парадку на зямлі. Смалявіцкі раён ляжыць на скрыжаванні бойкіх шляхоў — чыгунка, міжнародная аўтатраса М1, па якой будуць ехаць у Беларусь шматлікія госці.
І вядома, тут неабходна навесці глянец. Ужо недзе тыдзень назад прадпрыемства вывела спецыялізаваную тэхніку, якая чысціць меліярацыйныя каналы, прыбірае зараснікі з абочын дарог.

Шмат робіць прадпрыемства для таго, каб жыхары Смалявічаў і раёна жылі ў цяпле і камфорце. Яно пабудавала некалькі кацельняў. У 2013 годзе — у Смалявічах, на альтэрнатыўных відах паліва — шчэпках у Пятровічах, Крывой Бярозе, якая працуе на фрэзерным торфе. Усе яны перададзены на баланс мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

— Цяпер мы вельмі шмат займаемся будаўніцтвам інжынерных сетак, цеплатрасы. У прыватнасці, цалкам замянілі камунікацыі ў пасёлку Акцябрскі, пракладваем каналізацыю ў раёне індывідуальнай забудовы ў пасёлку Ліпкі, — канстатуе Віктар Уладзіміравіч. — Узводзім таксама і аб'екты прыдарожнага сэрвісу, на трасе М1 заканчваем станцыю тэхнічнага абслугоўвання машын.

Ма­шы­ніст Іван Бу­ра­коў, га­лоў­ны ме­ха­нік Аляк­сандр Яраш,  за­гад­чык май­стэр­няў Аляк­сандр Рас­юк агля­да­юць эк­ска­ва­тар,  які пас­ля пра­фі­лак­тыч­на­га ра­мон­ту ад­праў­ля­ец­ца на ме­лі­я­ра­цый­ныя ўчаст­кі.

У 2018 годзе ўласнымі сіламі прадпрыемства асвоіла каля пяці мільёнаў рублёў, у наступным плануе — шэсць мільёнаў рублёў. Таму актыўна ўдзельнічае ў тэндарах, каб атрымаць дадатковыя заказы. Рост аб'ёмаў вытворчасці азначае рост прадукцыйнасці працы і заработнай платы, матэрыяльнага дабрабыту работнікаў і іх сем'яў.

«ПМК-72» займаецца і буйнымі, значнымі аб'ектамі не толькі для Мінскай вобласці, але і для краіны. У 2004 годзе ў якасці генеральнага падрадчыка прымала ўдзел у рэканструкцыі Кургана Славы, рыхтавала пляцоўкі для будаўніцтва гарналыжнага курорта «Лагойскі», Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», удзельнічала ў будаўніцтве парка Перамогі ў Мінску. Тут цалкам упарадкавалі востраў, уладкавалі тэнісныя корты, дарожкі, алеі. Узвялі таксама Мінскія гарадскія могілкі, могілкі ў Калодзішчах.
На 50 гектарах тут раскінуўся цэлы комплекс з адміністрацыйнымі, дапаможнымі будынкамі, пад'язной дарогай, агароджай, алеямі, тратуарамі.

Спецыялізуецца перасоўная механізаваная калона і на прамысловых будынках сельскагаспадарчага прызначэння. Узвялі, напрыклад, свінакомплекс у вёсцы Будагова Смалявіцкага раёна, школу-ферму для вырошчвання свіней, дзе праходзяць вучобу і практыку жывёлаводы.

У калектыве працуе 125 чалавек. Віктар Уладзіміравіч лічыць, што яго падначаленым па плячы любыя, нават самыя складаныя аб'екты. Для гэтага ёсць усё неабходнае — матэрыяльная база, тэхніка, прафесіяналізм кадраў, сплаў вопыту старэйшых працаўнікоў і энергіі, ініцыятыўнасці маладых.

Аляксандр Расюк — загадчык механічных майстэрняў, малады спецыяліст. Скончыў Горацкую сельгасакадэмію, размеркаваўся па спецыяльнасці ў свае родныя Крупкі, але дырэктар пераманіў яго ў Смалявічы. «У нас выдатны, дружны калектыў. Мяне тут гасцінна сустрэлі, кіраўніцтва выдзеліла пакой у інтэрнаце «ПМК-72», жыву адзін. Умовы задавальняюць, зарплата таксама. Пасля абавязковай адпрацоўкі застануся ў Смалявічах», — упэўнены хлопец.

Дадам, што Віктар Капітанаў прайшоў на прадпрыемстве ўсе прыступкі службовай лесвіцы — ад простага супрацоўніка да кіраўніка. Яму давяраюць не толькі ў калектыве, але і наогул у горадзе і раёне. Чацвёрты раз жыхары выбралі Віктара Уладзіміравіча дэпутатам раённага Савета.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ, Алена ДАЎЖАНОК

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

УНП 600017311

Загаловак у газеце: Майстры — залатыя рукі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.