Вы тут

Як фарміруюцца асноўныя напрамкі ўстойлівага развіцця тэрыторый


Сумеснае пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі праходзіць гэтымі днямі ў Мінскай вобласці. Сенатары, дэпутаты і прадстаўнікі міністэрстваў абмяркоўваюць, як фарміруюцца асноўныя напрамкі ўстойлівага развіцця тэрыторый.


Аляксандр ПАПКОЎ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, адзначыў, што гэта мерапрыемства скіравана на ўзаемадзеянне міністэрстваў і народных абраннікаў. «Нам вельмі хацелася б, каб старшыні раённых Саветаў дакладна, у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам, выконвалі свае паўнамоцтвы. Вы прадстаўляеце сёння 18 тысяч дэпутатаў (мясцовых Саветаў. — Заўв. «МС»), якіх вы арганізоўваеце, — звярнуўся сенатар да прысутных. — Трэба адзначыць, што гэты патэнцыял у нас не задзейнічаны». Акрамя таго, Аляксандр Папкоў падкрэсліў, што дэпутаты на месцах часам выконваюць ганаровую функцыю, удзельнічаюць у пасяджэннях, галасуюць, але праблемы не вырашаюцца. «Складваецца ўражанне, што ўсе чагосьці чакаюць», — рэзюмаваў старшыня камісіі. Ён заклікаў быць больш актыўнымі і адказнымі на сваім участку працы.

Аляксандр Папкоў падкрэсліў, што існуюць прыклады, калі дэпутаты — і раённых, і абласных Саветаў — разам вырашалі пытанні. Але не заўсёды назіраецца дастатковая скаардынаванасць дзеянняў. Таксама ён нагадаў, што Прэзідэнт краіны ставіў задачу падвоіць ВУП, тым часам толькі восем раёнаў са 118 фарміруюць бюджэт краіны.

Старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі звярнуў увагу на тое, што тэмы выкарыстання мясцовымі органамі ўлады магчымасцяў рэгіёна ў мэтах устойлівага развіцця яго тэрыторый і павышэння якасці жыцця насельніцтва, а таксама вытворчасці прадукцыі з высокай часткай дабаўленай вартасці павінны стаць асновай гэтага пасяджэння. Таксама ён адзначыў, што неабходна звярнуць дадатковую ўвагу на выкананне дэкрэтаў Прэзідэнта «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва».

Пасля адкрыцця на пасяджэнні працягнулі вывучаць больш дэталёва вопыт раёнаў. Удзельнікі разгледзелі шэраг пытанняў, у тым ліку дэпутаты расказалі аб сітуацыі ў сваіх рэгіёнах. Таксама яны мелі магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам міністэрстваў, у тым ліку па рэалізацыі дэкрэта аб садзейнічанні занятасці. Звярнулі ўвагу на вытворчасць прадукцыі і інвестыцыі, а таксама на фарміраванне прыбытковай базы мясцовых бюджэтаў і меры па зніжэнні датацыйнасці. Як заўсёды важнай тэмай стала стымуляванне прадпрымальніцтва і рэалізацыя на месцах Дэкрэта № 7. Сур'ёзная размова зайшла і аб забеспячэнні занятасці насельніцтва, стварэнні новых рабочых месцаў і працоўнай міграцыі. Закранулі і сацыяльныя аспекты, у прыватнасці ахову здароўя.

Пасля дэталёвага абмеркавання ўдзельнікі накіраваліся ў Смалявіцкі, Дзяржынскі і Мінскі раёны, каб вывучыць сітуацыю, якая склалася на месцах.

Першая група пад кіраўніцтвам Алы Бодак, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, паехала ў Смалявіцкі раён. Там удзельнікі наведалі аграгарадок Слабада, дзе паглядзелі, як развіваецца сацыяльная інфраструктура, сустрэліся з актывам вёскі Батурынка. Ролю малога бізнесу ў развіцці рэгіёна разгледзелі на прыкладзе сялянска-фермерскай гаспадаркі Grееn Rаnсh.

Другая група, на чале з Аляксандрам Папковым, адправілася ў Дзяржынскі раён. Дэпутаты наведалі Фаніпальскі сельскі Савет дэпутатаў і абмеркавалі павышэнне якасці жыцця насельніцтва. Азнаёміліся з мікрараёнам Крыніцы Дзяржынска, дзе разгледзелі забеспячэнне насельніцтва камфортнымі ўмовамі пражывання. Наведалі і прадпрыемствы. На «ТАСПО-Ф» пацікавіліся вытворчасцю аўтамабільных радыятараў, у «Гарадзеі» звярнулі ўвагу на прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю.

Трэцюю групу ўзначаліў Віктар Сірэнка, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Удзельнікі накіраваліся ў Мінскі раён. Тэму забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой удзельнікі абмеркавалі на «Мінскводаканале», рэалізацыю інвестыцыйнага праекта ў будаўніцтве разгледзелі на прыкладзе мікрараёна Новая Баравая. Працягнулася мерапрыемства ў Бараўлянскай сярэдняй школе № 3, дзе звярнулі ўвагу на забеспячэнне роўных умоў доступу сельскіх жыхароў да адукацыйных паслуг.

Сёння перад удзельнікамі выступіць Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі, а таксама кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. Яны звернуць увагу на актуальныя пытанні ўстойлівага развіцця тэрыторый і фарміравання эфектыўнай рэгіянальнай палітыкі.

Падрабязней аб пасяджэнні чытайце ў наступным нумары «МС».

Надзея АНІСОВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: На месцах відаць лепш

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.