Вы тут

Колькі ўсходзіць расада


Прамежак часу ад пачатку сяўбы насення і да яго прарастання можа ў розных выпадках істотна адрознівацца. Як хутка ўсходзіць расада перцу, памідораў і баклажанаў у хатніх умовах?

Прарастанне насення расады агародніны непасрэдна залежыць ад правільнасці догляду. Калі проста змясціць у зямлю сухое насенне, то час да з'яўлення ўсходаў істотна павялічыцца. А вось загадзя прарошчанае насенне ўзыдзе досыць дружна за мінімальны адрэзак часу.


Перац

Для таго каб расада перцу дружна ўзышла, неабходна правільна правесці сяўбу. Насенне перцу кладуць у паглыбленні ў глебе на плоскі бок, затым яго прысыпаюць прасеянай глебай. Прычым перац адразу садзяць на глыбіню каля двух сантыметраў у асобныя ёмістасці, бо ён дрэнна пераносіць пікіроўку. Далей ёмістасці накрываюць плёнкай і ставяць у цёплае паўзмрочнае месца. Пры з'яўленні першых усходаў пераносяць на святло. Калі насенне папярэдне замачыць перад сяўбой на адзін-два дні ў невялікай колькасці вады, то перац узыдзе праз чатыры-пяць дзён. Пры сухім спосабе сяўбы гэты прамежак павялічыцца ўдвая і складзе восем—дзесяць дзён. Пры гэтым, калі не выконваць умовы вырошчвання, то прарастанне насення перцу можа адбыцца толькі праз два-тры тыдні.

Баклажаны

У цэлым вырошчванне расады баклажанаў вельмі падобнае на вырошчванне расады перцаў. Але існуюць і свае асаблівасці. Калі расаду перцу першапачаткова трэба ставіць у паўзмрочнае месца, то расаду баклажанаў адразу змяшчаюць на падаконнік з сонечнага боку памяшкання. Ды і час прарастання насення баклажанаў на два-тры дні большы. Гэта датычыцца як прарошчанага насення, так і сухога. А калі ў памяшканні не выконваецца тэмпературны рэжым (+26 — +28 градусаў), то расада баклажанаў можа ўзысці толькі праз тры-чатыры тыдні. У далейшым тэмпературу паніжаюць.

Памідоры

Вырошчваць расаду памідораў неабходна з пікіроўкай. Таму іх сеюць у агульныя вялікія ёмістасці. У баразёнкі, якія размяшчаюцца праз кожныя чатыры-пяць сантыметраў, раскладваюць насенне ў гарызантальным становішчы. Затым ёмістасць накрываюць плёнкай і ставяць у светлае месца пры пакаёвай тэмпературы. Прарошчанае насенне памідораў узыдзе праз чатыры-пяць дзён, а сухое — на сёмы-восьмы дзень.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?