Вы тут

Дзікая або культурная рукала?


Рукала (ці, як яе яшчэ называюць, індау, ракет-салата, эрука) — выдатная аснова для велізарнай колькасці летніх салатаў, паколькі цудоўна спалучаецца з сезоннымі агароднінай і садавіной. Але мала хто ведае, што за ўсімі гэтымі назвамі хаваюцца дзве расліны: рукала культурная і рукала дзікая.


Абедзве яны вельмі падобныя паміж сабой знешнім выглядам, карыснымі якасцямі і ўмовамі вырошчвання. Але рукала культурная — расліна аднагадовая, а вось дзікая — цалкам сабе мнагалетнік, хоць цвіце і дае насенне ўжо ў першы год. Абразаючы парасткі на салату, мы тым самым правакуем рост новых парасткаў, што дазваляе выкарыстоўваць рукалу ў салатах усё лета.

Яшчэ адна з пераваг дзікай рукалы — яна здольная зімаваць у нашых умовах і даваць выдатны ўраджай на другі год. Калі дазволіць расліне магчымасць даць насенне, то на наступны год побач з першым кусцікам з'явіцца мноства новых. А гэта толькі паспрыяе магчымасці зрабіць больш салатаў з рукалы.

Рукала культурная.

Рукала дзікая.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.