Вы тут

Маленькія зоркі гіганцкага слалама


У мінулую нядзелю ў гарналыжным цэнтры "Сілічы" стартаваў слалам-гігант “SKIBARS ТROPHY 2019” . Чым ён быў адметны? У першую чаргу тым, што стаў знакавым першынством, якое аб’яднала адданых прыхільнікаў горналыжнага спорту з нашай, зусім не горнай краіны. А яшчэ тым, што разам з дарослымі спарсменамі на ім спаборнічалі і дзеці – самыя непасрэдныя ўдзельнікі любых спаборніцтваў: у Сілічы прыехалі выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па зімніх відах спорту з Мінска, Віцебска, Магілёва, Лагойска.


Першымі стартавалі самыя маленькія лыжнікі. Пад нумарам адзін выступіла пяцігадовая мінчанка Сафія Барадоўская – адна з прызёраў гэтага першынства, а за  ёй — самая юная з удзельнікаў – чатырохгадовая Агнія Лысюк з лагойскага клуба, якая паставіла асабісты ўзроставы рэкорд.

Перапад вышыні паміж стартавай пляцоўкай і фінішам у “Сілічах” складае каля сотні метраў, працягласць трасы – усе трыста пяцьдзясят. Праляцець гэтую дыстанцыю на ўсёй хуткасці, не збіць сцяжкі і не ўпасці, гэта, бадай, пад сілу толькі сапраўдным майстрам! Некаторыя дзяці на сіліцкіх схілах апынуліся ўпершыню, але іх гэта не надта палохала. Што казаць ўжо пра бывалых, авеяных славай ветэранаў гарналыжнага спорту!

— Дзякуючы сіліцкаму Цэнтру і нашым партнёрам, нам удалося правесці адно з лепшых мерапрыемстваў, — паведаміла арганізатар спартыўнага першынства, кіраўнік клуба“SkiBars” і вядомы трэнер-гарналыжнік Наталля Варфаламеева. — “SKIBARS ТROPHY” паказаў, што ў Беларусі расце смелая генерацыя горналыжнага спорту. Спадзяемся, што чэмпіянат стане традыцыяй.

Трэнер і інструктар лагойскага дзіцячага клуба "Снаўрайдар" Юлія Сакалоўская назвала гэты чэмпіянат наватарскім, бо ў час яго правядзення дзеці і падлеткі пераймаюць вопыт дарослых лыжнікаў, вучацца на іх прыкладзе, вучацца і ад сваіх аднагодкаў. Пяць маленькіх гарналыжнікаў пад кіраўніцтвам Юліі Сакалоўскай прадстаўлялі свой клуб і паспяхова прайшлі ўсю дыстанцыю, а два пачынаючыя спарстмены занялі прызавыя месцы.

— Ад поспехаў у дзяцей з'яўляюцца крылы, яны мараць пра новыя спаборніцтвы, з задавальненнем ходзяць на трэніроўкі, — сказала пасля завяршэння чэмпіянату трэнер "Снаўрайдара".

З Магілёва з дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 4 у Сілічы прыехалі ажно трыццаць тры хлопчыкі і дзяўчынкі — удзел у гэтых гульнях для іх быў таксама вельмі важны: слалам правяраў фізічную форму і спартыўныя навыкі навучэнцаў школы. Пра гэта мне расказала трэнер установы Наталля Гулянкова.

Ніводны ўдзельнік дзіцячага першынства не застаўся без падарунка. А сапраўдным прызёрам уручылі яшчэ і медалі. У шасцігадовай мінчанкі Аліны Савянковай гэта была першая ўзнагарода, у яе старэйшай сястры, дзесяцігадовай Аляксандры, — ужо трыццаты медаль (дзяўчаткі на адным фота ў гэтым рэпартажы).

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

Хоць толькі збіраюцца выйсці на рынак працы.

Калейдаскоп

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Гэта — недарагі адносна іншых курортаў адпачынак.

Грамадства

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Ці сапраўды ў акваторыі сучаснага горада можна ўбачыць і нават праплыць на парусніку вікінгаў?

Грамадства

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе».