Вы тут

У Бярозаўскім раёне пад лёд праваліліся чатыры чалавекі


Зранку ў аўторак стала вядома, што напярэдадні вечарам у Бярозаўскім раёне пад лёд праваліліся чатыры чалавекі. На возера з сімвалічнай назвай Чорнае на зімовую рыбалку накіраваліся чацвёра мужчын з райцэнтра. Як стала вядома пазней, адзін з іх праваліўся пад лёд. Трое таварышаў паспяшаліся прыйсці на дапамогу і трапілі ў ледзяны палон самі.


Відавочцы выклікалі ратавальнікаў. Дваіх з пацярпелых супрацоўнікі МНС паспелі выцягнуць на бераг. 49-гадовы жыхар Бярозы выжыў і быў дастаўлены ў рэанімацыю. На год старэйшы яго таварыш быў ужо мёртвы, першая дапамога на месцы, на жаль, не мела вынікаў. Двое астатніх пайшлі пад лёд. Іх целы цяпер шукаюць вадалазы Таварыства выратавання на водах. Гаворка ідзе пра 48-гадовага і 59-гадовага мужчын.

Аўтар гэтых радкоў у панядзелак была ў камандзіроўцы ў Бярозаўскім раёне. Мы праязджалі недалёка ад Чорнага возера, спыняліся побач з больш знакамітым — Спораўскім возерам. І бачылі, як па лёдзе ходзяць людзі. Як высветлілася, гэта былі арандатары, што займаюцца ловам рыбы.

А баяцца, як бачна, варта. Пазаўчора на Бярозаўшчыне было 9 градусаў цяпла, снегу нідзе ні крошкі, першыя крокусы павылазілі, кляновы сок пайшоў. Які ж трэба мець азарт да рыбалкі, каб так ігнараваць уласную бяспеку! І галоўнае, што чужыя трагедыі не вучаць іншых. На мінулым тыдні ў Кобрынскім раёне чалавек праваліўся пад лёд, на шчасце, яго выратавалі. А ў Столінскім да гэтай пары шукаюць цела пасажыра аэраглісера, які перакуліўся... Тым часам яшчэ з 18 лютага была ўстаноўлена забарона выхаду на лёд у Брэсцкай вобласці.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Трагедыя на Чорным возеры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».