Вы тут

Хутчэй жывы!..


Найлепшыя спектаклі (паводле крытыкаў): глядзець і думаць

Мінулы год абудзіў у айчынных крытыкаў свайго роду тэатральны аптымізм: пры вызначэнні рэйтынгу лепшых спектакляў пераканаўчую перамогу атрымалі беларускія пастаноўкі: іх назвы ў адказах фігуравалі часцей, чым замежныя, якія былі паказаны ў нашай краіне. Вынікі апытання крытыкаў, блогераў і журналістаў, што прадставіў інтэрнэт-праект «Тэатральная Беларусь», сёлета значна адрозніваюцца ад таго, што было ў папярэднія гады, дзе колькасць адзначаных замежных спектакляў была значна большая. Сёлета выніковы рэйтынг складаецца з 34 спектакляў, з іх 3 замежныя, 9 рэгіянальных і 11 пастановак прыватных і праектных тэатраў Беларусі. А ў першую дзясятку ўвайшлі выключна беларускія спектаклі, сярод якіх і тыя, што былі адзначаны Нацыянальнай тэатральнай прэміяй:

1. «Сёстры Граі», Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка».

2. «З вучэльні», Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

3. «Чалавек з Падольска», Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр.

4. «Паляванне на сябе», Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

5. «Радзіва “Прудок”», Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

6. «Рэвізор», Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

7. «Крыжовыпаходдзяцей», Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

8. «OEDIPUS (“Эдып”)», Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр.

9. «Недалёка ад нормы», Тэатр Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла».

10. «Багема», Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Адметна, што крытыкі разглядалі наогул тэатральны працэс і вызначаліся з прыхільнасцямі ў розных відах тэатральнага мастацтва, без вылучэння ў асобныя намінацыі. Таму найцікавейшае ў лялечным тэатры стаіць побач з драматычным мастацтвам, а эксперыментальныя пастаноўкі суседнічаюць з мюзіклам і нават операй. І сапраўды, калі паглядзець адзначаныя спектаклі, можна атрымаць уяўленне, што адбываецца ў айчынным тэатральным мастацтве, на якія падзеі яно рэагуе, пра што хоча размаўляць з гледачом, у якіх формах сёння выказваюцца рэжысёры. Асобная тэма ў апытанні датычылася не столькі пастановак, колькі персаналій. Сярод асоб, якія маглі б лічыцца героямі года ў тэатры, найчасцей называлі імя рэжысёра Юры Дзівакова: таму, што «ён гаворыць у сваіх спектаклях сучаснай тэатральнай мовай на актуальныя тэмы і фарміруе канкурэнтны ландшафт беларускага тэатра». Таксама згадваліся імёны дырэктара Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» Анжалікі Крашэўскай, дырэктара Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра Алены Маставенкі, рэжысёраў Яўгена Карняга, Стаса Жыркова і Валянціны Мароз. Не засталася незаўважанай праца куратара праграмы «BelarusOpen» Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» Людмілы Грамыкі. І сапраўды, шмат хто (не толькі з крытыкаў ды экспертаў) можа пашкадаваць, што з Беларусі з’ехалі Саўлюс Варнас і Аляксандр Марчанка.

Аднак крытыкі і пра сябе сёлета не забыліся: новая намінацыя «Тэкст года» адзначае публікацыі на тэатральную тэму. Адметны сам факт з’яўлення гэтай намінацыі, таму паспяховае далучэнне гледача да сучасных тэатральных формаў залежыць не толькі ад журналістыкі (якая інфармуе), але і ад тлумачэння ды інтэрпрэтацыі (якія дапамагаюць разумець кантэкст). Самай запамінальнай кнігай стаў зборнік дакументаў «Тэатр рэвалюцыйнай сатыры ў Віцебску», выпушчаны Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці.

 Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.