Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Медсёстры прынеслі ў бальніцу прусакоў

У бальніцы Неапаля медсясцёр западозрылі ў тым, што яны стаміліся працаваць і раскідалі прусакоў па тэрыторыі медустановы.

Насякомых зняў на відэа адзін з пацыентаў. Падлога прыбіральні ў аддзяленнях хуткай і неадкладнай дапамогі была пакрытая прусакамі. Прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія прыбылі на месца здарэння, выказалі здагадку, што да таго, што адбылося, датычныя супрацоўнікі, якія пажадалі пераводу ў менш загружанае аддзяленне. Як мяркуецца, у будынак прусакоў прынеслі ў сумцы, набітай пілавіннем і лісцем.


Муж не прынёс бургер, жонка падала на развод

У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах жанчына падала на развод з-за таго, што муж забыўся купіць ёй бургер, паведамляе выданне Khaleej Tіmes.

Жыхарка Абу-Дабі (узростам каля 20 гадоў) сядзела дома адна, пакуль яе муж весяліўся з сябрамі. Перад сыходам яна папрасіла мужа купіць ёй бургер. Мужчына прыйшоў дадому толькі каля трох гадзін раніцы па мясцовым часе і без замоўленага фаст-фуду. Завязалася сварка, у выніку якой жанчына сышла з дому. Цяпер яна збіраецца развесціся з мужам. Адвакат Хасан Аль Мазрукі, каментуючы сітуацыю, адзначыў, што «ў людзей павінны быць рэалістычныя ўяўленні аб жыцці ў шлюбе». Паводле яго слоў, цяпер пару чакае размова з суддзёй, які паспрабуе дапамагчы ім вырашыць праблемы ў адносінах. Калі пасля гэтага жанчына будзе настойваць на разводзе, то ёй давядзецца адмовіцца ад часткі махра — абавязковага падарунка, які ісламскія мужы робяць жонкам.


Не магла знайсці работу — стала блогерам

Жыхарка Вялікабрытаніі Эма Дру расказала пра тое, як кар'ера блогера дапамагла ёй стаць на ногі пасля працяглых няўдалых спроб уладкавацца на работу, паведамляе The Sun.

Дру не магла ўладкавацца па прафесіі пасля заканчэння ўніверсітэта на працягу трох гадоў. Дзяўчына падавала заяву на «сотні» рабочых месцаў і цярпела няўдачы, нягледзячы на наяўнасць дыплома Чэстэрскага ўніверсітэта. Брытанка паставіла перад сабой мэту зарабляць не менш за дзесяць фунтаў стэрлінгаў штодзень і пачала весці блог пра гэта. Праз некаторы час яна зразумела, што зарабляе дзякуючы блогу больш за 25 тысяч фунтаў стэрлінгаў штогод. Пазней да работы над блогам дзяўчына прыцягнула мужа, і ўдваіх яны прысвяцілі блогінгу ўвесь вольны час. «Магчымасць працаваць з любога месца палепшыла маё псіхічнае здароўе», — адзначыла брытанка.

Дру марыць павялічыць свае даходы ад блога і набыць дом. Яна таксама адзначае, што негатыўных бакоў у такой працы хапае: яна ўвесь час адчувае адказнасць перад падпісчыкамі і сутыкаецца з вялікай колькасцю негатыўных каментарыяў.


Скраў, выйграў, праіграў, папаўся...

Менеджар Сельскагаспадарчага банка Кітая Рэн Сяафэн скраў з свайго банка 26 тысяч долараў, каб накупляць латарэйных білетаў, сарваць джэк-пот і непрыкметна пакрыць скрадзенае.

Як ні дзіўна, у яго гэта атрымалася. Натхнёны поспехам, менеджар вырашыў паўтарыць свой фокус, але зараз ужо з 6,7 мільёна долараў. Гэтым разам ён страціў усё, акрамя 95 тысяч. Гора-латарэйшчыка прысудзілі да смерці.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.