Вы тут

Эстонскія прадпрымальнікі прыехалі ў нашу сталіцу, каб знайсці партнёраў


Эстонскія прадпрымальнікі прыехалі ў нашу сталіцу, каб знайсці партнёраў і ўсталяваць працоўныя кантакты. У сустрэчы ўдзельнічалі беларускія і эстонскія бізнесмены, прадстаўнікі пасольства і гандлёва-прамысловых палат.


Уладзімір УЛАХОВІЧ, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, адзначыў, што абедзве дзяржавы даволі падобныя: «Гэта краіны з адкрытай эканомікай. Беларусь невялікая па сучасных мерках. З іншага боку, мы маем даволі салідныя поспехі ў нашым эканамічным развіцці, і перш за ўсё ў экспарце, паколькі краіна захоўвае лідзіруючыя пазіцыі на глабальным рынку па некаторых відах прадукцыі. Мы, вядома ж, заўсёды зацікаўленыя і адкрытыя для таго, каб знешнеэканамічнае супрацоўніцтва развіваць, умацоўваць, паколькі гэта адна з асноў будаўніцтва нашай дзяржавы. У сувязі з гэтым мы маем вельмі добрыя магчымасці для таго, каб надаць дынаміку супрацоўніцтву з партнёрамі з Эстоніі».

Мерыке КАКАЕЎ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Беларусі, звяртае ўвагу, што тавараабарот паміж Беларуссю і Эстоніяй летась сур'ёзна вырас. Па даных Белстата, за студзень — лістапад 2018-га ён ужо знаходзіўся на ўзроўні 172 мільёнаў долараў, што складае 170 % да адпаведнага перыяду 2017-га. «Мы шмат рабілі ў гэтым напрамку. Ужо трэці раз у нас адбываецца бізнес-семінар. Інтарэс — і беларускіх, і эстонскіх бізнесменаў — вельмі вялікі. Мы спадзяёмся, што сёлета зможам прыняць беларускую бізнес-дэлегацыю, і я вельмі пазітыўна гляджу на будучыню. У нас ёсць месца для развіцця, таму што да 2016-га тавараабарот быў амаль паўмільярда еўра. Таму ў нас ёсць куды развівацца», — рэзюмавала спадарыня пасол. Мерыке Какаеў лічыць, што самы перспектыўны напрамак — гэта ІТ, бо абедзве краіны добра развіты ў гэтай галіне.

Дарэчы, з 30 мая «Белавія» запускае прамыя рэгулярныя рэйсы Мінск — Талін. «Бязвізавы рэжым ужо актывізаваў нашы дзелавыя адносіны. Спачатку пяць дзён, потым 30 — гэта паспяхова ўплывала і на турызм, і на бізнес», — пракаментавала пасол.

Сярод бізнесменаў, якія прыехалі гэтымі днямі шукаць партнёраў у Мінск, ёсць і прадстаўнік BіoBag. Гэта кампанія вырабляе біяраскладальную плёнку. З яе робяць розную ўпакоўку, у тым ліку пакеты для супермаркетаў, якія не змяшчаюць аніякага пластыку і могуць быць утылізаваныя са звычайным смеццем, на кампост. Да таго ж яны вырабляюць і экалагічны аднаразовы посуд. У Беларусі кампанія шукае партнёраў, якія таксама зацікаўлены ў вырашэнні праблемы сартавання смецця і зніжэння колькасці ўжывання пластыку.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Справа да Таліна давядзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…