Вы тут

Як стаць бізнесменам за чатыры дні


Прайсці тэст самаацэнкі асобы, падыскутаваць на тэму, якіх памылак можна пазбегнуць прадпрымальнаму чалавеку і як паспяховы бізнес суадносіцца з інтуіцыяй, даведацца, як правільна праводзіць перамовы і планаваць фінансы...


Усё гэта і шмат іншага з 26 лютага да 1 сакавіка чакае моладзь ад 18 да 29 гадоў у бізнес-школе «Ад ідэі да бізнесу» прадпрыемства «Маладзёжная сацыяльная служба».

Для ўдзельнікаў чатырохдзённага адукацыйнага курса «Маркетынгавыя даследаванні» распрацаваны спецыяльныя лекцыі, семінары, бізнес-гульні і панэльныя дыскусіі. Для найлепшага і паспяховага засваення прадпрымальніцкіх і фінансавых азоў на занятках выкарыстоўваюць кейс-методыкі.

— У Беларусі бізнес-школа «Ад ідэі да бізнесу» працуе з 2017-га і ўжо знайшла прызнанне ў моладзі. Толькі летась мы правялі 25 адукацыйных курсаў для амаль 800 юнакоў і дзяўчат, — кажа Рыма ЕПУР, генеральны дырэктар прадпрыемства «Маладзёжная сацыяльная служба». — Праект садзейнічае развіццю патэнцыялу беларускага маладзёжнага прадпрымальніцтва. Сёння ўжо ёсць прыклады паспяхова рэалізаваных ідэй.

Стаць удзельнікам бізнес-школы можна, зарэгістраваўшыся па адрасе бізнес-інкубатара «Маладзёжнай сацыяльнай службы».

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».