Вы тут

Ігар Шуневіч: Сучасная злачыннасць — абсалютна прагматычная і нялюдская


У каментарыі журналістам вынікаў сустрэчы з Прэзідэнтам, міністр унутранных спраў Ігар Шуневіч падкрэсліў, што даклад пра асноўныя параметры, якія характарызуюць аператыўную абстаноўку ў краіне за мінулы год, з’яўляецца традыцыйным. «Дарэчы, трэнд, які намеціўся некалькі гадоў таму — на зніжэнне асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў, быў вытрыманы і ў 2018 годзе, — сказаў ён. — У цэлым аператыўная абстаноўка заставалася пад нашым кантролем. Мы забяспечвалі той узровень грамадскай бяспекі і тыя чаканні нашых людзей, нават патрабавані да міліцыі, якія традыцыйна прад’яўляюцца, да якіх наша грамадства ўжо прывыкла».


Міністр паведаміў, што ў гутрацы з кіраўінкоўм дзяржавы размова ў асноўным ішла пра задачы, якія органамі ўнутраных спраў будуць вырашацца сёлета, невырашаныя праблемы, якія існуюць, і пра некаторыя хібы, якія дапусціла міліцыя летась. Ён запэўніў, што органы ўнутраных спраў на статыстыку звяртаюць увагу ў апошнюю чаргу. «Арыентуемся на найбольш важныя паказчыкі ў нашай рабоце: грамадскае меркаванне пра нашу дзейнасць, якое сёння вымяраецца староннімі арганізацыямі, і раскрывальнасць злачынстваў, — патлумачыў Ігар Шуневіч. — Для нас вялікае значэнне мае колькасць загінулых у выніку дарожна-транспартных здарэнняў, злачынных дзеянняў. Калі мы бачым, што з кожным годам іх становіцца ўсё менш, значыць мы робім усё правільна».

Але традыцыйна ёсць моманты, якія патрабуюць дашліфоўкі, падкрэсліў кіраўнік МУС. У гэтай сувязі ён назваў аператыўнасць рэагавання, прафесіяналізм супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пытанні забяспечанасці. «У тым ліку сёння размова ішла пра глабальны маніторынг грамадскай бяспекі з дапамогай відэаназірання, — паведаміў Ігар Шуневіч. — Лічу, што раскрывальнасць непасрэдна залежыць ад колькасці і якасці вырашэння пытання па ўсталяванні відэакамер. Ва ўсялякім выпадку, гэта асноўны метад раскрыцця вулічных хуліганстваў».

На вялікую нараду сілавых ведамстваў, якая хутка адбудзецца, МУС падрыхтавала некалькі прапаноў, у тым ліку адну з іх Ігар Шуневіч абмеркаваў з кіраўніком дзяржавы. Размова ідзе пра больш жорсткую адказнасць тых удзельнікаў дарожнага руху, якія знарок і шматкроць парушаюць правілы і ствараюць небяспеку на дарозе. «Мы прапануем увесці бальную сістэму рэагавання на парушэнні такіх грамадзян з перспектывай часовага пазбаўлення іх магчымасці кіраваць транспартнымі сродкамі. Я бы не сказаў, што гэта нейкае ноу-хау, ва ўсім свеце такая практыка даўно рэалізуецца і мае станоўчы вопыт», — заявіў ён.

Адказваючы на пытанні журналістаў, ці будзе павышана адказнасць за «п’яную язду», Ігар Шуневіч нагадаў, што досыць жорсткае пакаранне нядаўна было ўведзена і цяпер патрабуецца аналіз правапрымяняльнай практыкі. Статыстыка такіх злачынстваў досыць стабільная.

Узровень дарожнай бяспекі ў Беларусі супастаўны з такім у Еўропе, сказаў міністр. Гэта не нагода для супакаення, бо гібель нават аднаго чалавека, асабліва дзіцяці (22 непаўналетніх — менавіта на адно дзіця больш загінула летась на дарогах Беларусі, чым у папярэдні год) — невымяральная страта.

Што датычыцца аптымізацыі, то яна магчымая, і маецца на ўвазе не толькі скарачэнне колькасці супрацоўнікаў. «Аптымізацыя — гэта і гарманічнае спалучэнне адпаведнасці пасадам канкрэтных супрацоўнікаў, і пытанні кадравай палітыкі, і прысваенне чарговых званняў, і замяшчэнне штатных супрацоўнікаў пэўнай тэхнікай. Шматвектарная работа, якая працягваецца ў МУС пастаянна. Механічна нешта ліквідаваць — мы сабе такой задачы не ставім», — патлумачыў Ігар Шуневіч.

Адказваючы на пытанне газеты «Звязда» «Чым адрозніваецца злачыннасць нашага часу?», міністр адзначыў: «Наша стагоддзе — час высокатэхналагічных і досыць бесчалавечных злачынстваў, хоць ніякае злачынства нельга назваць чалавечным. Але сёння злачыннасць адрозніваецца поўным ігнараваннем нормаў і правілаў чалавечай супольнасці, яна абсалютна прагматычная і нялюдская і, нягледзячы ні на што, дамагаецца сваіх вынікаў. Гэта датычыцца і новых злачынстваў — кампутарных — і злачынстваў у сферы маралі. Ды і ў цэлым — усяго спектру».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.