Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Сітуацыя на гэтым тыдні для вас будзе складвацца самая спрыяльная, трэба толькі скарыстацца ёю. Прыступайце да новых спраў і не сумнявайцеся ў поспеху. Тыдзень добра падыходзіць для знаёмстваў і спатканняў, зносін з сябрамі. У сераду вас будзе чакаць прыемны сюрпрыз. У выхадныя лепш не высвятляць адносіны, а адкласці вырашэнне спрэчных пытанняў да наступнага тыдня.

ЦЯЛЕЦ. Аўторак — вельмі ўдалы дзень для заключэння здзелак і для важных перамоў. У сераду старанна правярайце ўсю інфармацыю, якая паступае да вас, ёсць вялікая верагоднасць недакладнасцяў і памылак. У чацвер не варта адпраўляцца ў далёкую дарогу. Паспрабуйце рэальна ацаніць свае сілы і не ўзвальваць на сябе празмерны аб'ём работы. У выхадныя прысвяціце сабе дастаткова часу, каб адчуць супакаенне.

БЛІЗНЯТЫ. Высокая працаздольнасць, пазітыўнае мысленне і ўпэўненасць у сабе будуць характарызаваць вас у гэты час. Праблемы, якія раней здаваліся невырашальнымі, распадуцца на шэраг дробных, і адолець іх стане значна прасцей. На асабістым фронце вас чакаюць вельмі прыемныя перамогі. У чацвер вас заўважыць і ацэніць начальства. Адпачніце ў выхадныя ў коле сяброў і блізкіх людзей.

РАК. За гэты тыдзень вы можаце справіцца з усімі праблемамі і праявіць актыўнасць у вырашэнні важных спраў. Паспрабуйце не прыдзірацца да навакольных, іх дробныя прамашкі — не падстава ўстроіць буру ў шклянцы вады. Трымайце сябе ў руках. Чуючы крытычныя парады, пачуйце нешта важнае для вас, а астатняе прапусціце як шумавы эфект. Не забудзьцеся пра ўласны адпачынак у бурным патоку падзей.

ЛЕЎ. Вы адчуеце сябе ў эпіцэнтры падзей, прычым не заўсёды прыемных. З найбольшым поспехам завершацца справы, над якімі вы працавалі сумесна з сябрамі. А вось з калегамі магчымыя супярэчнасці і спрэчкі. Калі вам нешта не падабаецца, прама скажыце пра гэта, магчыма, атрымаецца крыху эгаістычна, але цалкам нармальна. Толькі рабіць гэта пажадана без істэрык і іншых радасцяў жыцця празмерна эмацыянальнага характару.

ДЗЕВА. Надыходзіць вельмі напружаны і мітуслівы тыдзень. Не бойцеся новых спраў і заданняў, але пры гэтым сувымярайце з рэальнасцю свае сілы, каб не пачаць падаць ад знясілення ўжо да чацвярга. Апускаючыся ў работу, не забывайце, што існуюць яшчэ і іншыя жыццёвыя сферы, якія могуць запатрабаваць ад вас пільнай увагі. Перш за ўсё — гэта сям'я. У выхадныя не варта паддавацца залішняй мітусні, інакш каштоўны час растраціцца па дробязях.

ШАЛІ. Вас могуць чакаць кардынальныя змены ў самых розных галінах. У аўторак і сераду будзьце ўважлівыя з папяровымі справамі, паспрабуйце пры гэтым не ператамляцца. Паслядоўнасць рэалізацыі намечаных планаў дазволіць вырашыць амаль усе прынцыповыя пытанні, якія датычацца кар'еры. У другой палове тыдня могуць ўскладніцца адносіны ў сям'і. Паспрабуйце быць больш памяркоўнымі, не ідзіце на адкрыты канфлікт.

СКАРПІЁН. Усе падзеі тыдня будуць праходзіць даволі мякка і прыемна. Работы будзе шмат, прычым самай разнастайнай, цікавай, якая да таго ж будзе добра аплачвацца. У аўторак лепш заняцца паўсядзённымі справамі, у чацвер не варта прымаць паспешлівых рашэнняў, перш неабходна ўсё старанна прадумаць. Зносіны з сябрамі і аднадумцамі парадуюць новымі ідэямі і нядрэннымі перспектывамі. Любоўныя адносіны таксама вельмі гарманічныя.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні асабліва важна не мітусіцца. Засяродзьцеся, разгледзьце сітуацыю, якая склалася, з усіх бакоў — гэта сэканоміць час і сілы, якія вы патрацілі б на бессэнсоўныя перажыванні і кіданні. Чацвер — добры дзень для навуковай, творчай або інтэлектуальнай працы. У гэты дзень асабліва важная пунктуальнасць. У пятніцу і суботу вельмі непажадана працаваць, а вось адпачынак можа быць актыўны.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на дысцыпліну — спазненні і частыя перакуры могуць не лепшым чынам адбіцца на вашай рэпутацыі. Вялікага поспеху можна дамагчыся, працуючы ў калектыве з актыўнымі людзьмі. У панядзелак будзьце асцярожныя, не давайце падставы для плётак. У сераду лепш не абмяркоўваць новых ідэй з начальствам. У гэты дзень магчымыя сутыкненні з партнёрамі або падатковымі органамі. На выхадных можаце нечакана атрымаць выгадныя прапановы.

ВАДАЛІЎ. Пачатак тыдня досыць аптымістычны, хоць некаторыя з вашых планаў могуць парушыцца, але гэта не падстава для засмучэння. Яны толькі саступяць месца новым больш рэалістычным мэтам. У аўторак будуць паспяховыя дзелавыя перагаворы, падпісанне дамоваў, не выпускайце шанц завязаць карысныя знаёмствы. Больш часу аддавайце сям'і, вы можаце натхніць блізкіх на творчы парыў. У пятніцу лепш не прымаць сур'ёзных рашэнняў, паспрабуйце стрымліваць свае эмоцыі і захоўваць душэўную раўнавагу.

РЫБЫ. Калі ёсць магчымасць, паспрабуйце пазбягаць кантактаў з начальствам, бо прыемных момантаў гэта не прадвесціць. Вы цяпер як ніколі з'едлівыя і крытычныя. Можаце здзівіць сваіх сяброў і знаёмых нечаканымі паводзінамі, паспрабуйце стрымліваць свае парывы. Не хапайцеся за тысячу спраў адразу, больш выгадна выбраць нешта адно і на гэтым сканцэнтраваць усе намаганні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».