Вы тут

Белтэлерадыёкампанія абвясціла творчы конкурс


Белтэлерадыёкампанія абвясціла творчы конкурс на стварэнне новага візуальнага вобраза тэлеканала «Беларусь 1» і яго самых вядомых інфармацыйных перадач — «Панарама», «Галоўны эфір», «Спецыяльны рэпартаж», «Актуальнае інтэрв'ю» і іншых. Пераможца, адзначаюць у медыяхолдынгу, не толькі ўбачыць увасабленне сваіх эскізаў на экране, але і будзе адзначаны грашовым прызам у памеры 10 тысяч беларускіх рублёў.


Як пазначана ў палажэнні на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі, удзельнікам конкурсу трэба распрацаваць унікальную графіку і адметны, лёгка пазнавальны стыль для тэлеканала, які, з аднаго боку, не будзе супярэчыць ужо складзенаму за гады працы «строгаму» іміджу, а з другога — адлюструе сучасную скіраванасць і дынамічнае развіццё «Беларусь 1». Пры гэтым арганізатары забаранілі скарыстанне ўжо існуючага лагатыпа (ён, дарэчы, існуе з восені 2011 года), а таксама гатовых рашэнняў, якія ўжо скарыстоўваліся ў дызайне тэлеканала, асобных праграм і перадач, альбо змяшчаліся ў адкрытым доступе ў сеціве.

Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе не пазней за 22 сакавіка 2019 года неабходна даслаць на электронную пошту tvr@tvr.by ці на адрас: вул. Макаёнка, 9, 220014, г. Мінск, з пазнакай «Творчы конкурс «Беларусь 1». Вынікі творчага спаборніцтва мастацкая рада БТРК падвядзе цягам тыдня.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Мадэльер для «першай кнопкі»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.