Вы тут

Дзевяць цікавых слоў і выразаў па-беларуску


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам,

ці ведалі вы, што:

гужам — 1) на калёсах або санях; 2) чарадой, адзін за адным;

зносак — 1) маленькае, звычайна апошняе, курынае яйка; 2) пра слабага, нікуды не вартага чалавека;

капыл — 1) кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак; 2) адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней;

пудла — промах у стральбе, няўдалы стрэл;

спічасты — з вострым верхам або канцом;

цвяліць — 1) дражніць, раздражняць, выклікаць зайздрасць, хваляваць, расчульваць каго-небудзь; 2) выклікаць якія-небудзь пачуцці, надзеі, жаданні;

цуг — 1) доўгі рад, чарада жывёл, птушак, машын, якія рухаюцца адна за адной; 2) запрэжка, у якой коні ідуць гужам або парамі адзін за адным;

пудла даць — не пацэліць, прамахнуцца; памыліцца (беларускія сінонімы: не на тую нагу бот надзець, схібіць, спудлаваць; рускі адпаведнік: дать маху);

да абуха дабіць (давесці) — давесці да развалу, прывесці ў непрыгодны стан (беларусы яшчэ скажуць: да пухі дабіць, на пусты канец звесці, на пшык звесці; рускія: довести до ручки).

Загаловак у газеце: Не дзіва, што зносак спудлуе...

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.