Вы тут

У першыя дні вясны чакаецца кароткачасовае пахаладанне


Вось ужо папраўдзе цяперашні апошні месяц зімы выдаўся ў гэтым годзе экстра цёплым. У лютым сярэдняя тэмпература паветра аказалася на 4— 5 градусаў вышэйшай за кліматычную норму. Аднак, як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, ужо ў першыя дні вясны чакаецца кароткачасовае пахаладанне.


Надвор'е будзе толькі пагаршацца. Так, у суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па ўсходзе краіны месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца ад мінус 4 да мінус 11 градусаў. Днём таксама будзе холадна, чакаецца ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла.

Пераменнае надвор'е чакае нас і ў нядзелю. Гэтай ноччу наша тэрыторыя будзе пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, так што абыдземся без істотных ападкаў. Удзень тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, за якімі пачне паступаць цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным складзе ад мінус 4 да мінус 11 градусаў, па паўднёвым усходзе месцамі пры праясненнях яна панізіцца да 13 марозу, толькі ў заходніх раёнах не апусціцца ніжэй за мінус 3 градусы. Тэмпература ўдзень складзе ад 0 да 6 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 8 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак умовы надвор'я ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты, якія будуць рухацца да нас з Заходняй Еўропы. У многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла, удзень — ад плюс 2 градусаў да плюс 7, па паўднёвым захадзе да 11 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».