Вы тут

Што змянілася ў Беларусі 1 сакавіка


Адмяняецца дыферэнцыянаваная плата за некаторыя паслугі ЖКГ

Фота Андрэя Сазонава

Уступаюць у сілу новыя правілы налічэння платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Асноўнае — для кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны, будуць ужываюцца тарыфы, якія цалкам пакрываюць выдаткі на аказанне паслугі. Гэта датычыцца, у першую чаргу, тарыфу на цеплазабеспячэнне. Калі ў кватэры зарэгістраваны хаця б адзін чалавек, то скарыстоўваюцца льготныя тарыфы.

Аплата за цеплазабеспячэнне па поўным тарыфе таксама будзе выстаўляцца кватэрам, калі яны належаць юрыдычнай асобе, выкарыстоўваюцца як офіс прыватнага прадпрыемства ці здаюцца на суткі. Ільготны тарыф ніжэй за эканамічна абгрунтаваны прыкладна на 80%. Адмяняецца дыферэнцыянаваная плата за тэхнічнае абслугоўванне дамоў, якая раней вылічвалася ў залежнасці ад плошчы кватэры. Адмяняецца дыферэнцыянаваная плата за водазабеспячэнне і водаадвядзенне (каналізацыю).

Пераразлік платы за жыллёва-камунальныя паслугі, калі недакладнасць пры налічэнні дапусціла жыллёва-камунальная арганізацыя, зараз магчымы толькі за тры месяцы. А калі недакладныя звесткі паказаў спажывец, то не больш чым за тры гады.

Не занятыя ў эканоміцы пачынаюць плаціць за гарачую ваду па поўным тарыфе

У сакавіку грамадзяне, уключаныя ў базу дадзеных незанятых у эканоміцы, атрымаюць паведамленні аб выплаце жыллёва-камунальных паслуг, у якіх сума за гарачае водазабеспячэнне будзе разлічана па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё выдаткаў на аказанне гэтай паслугі.

Па такім тарыфе будзе выстаўлены рахунак за гарачую ваду, спажытую ў лютым. А за гарачую ваду, спажытую ў студзені, будзе праведзены пераразлік.

Беларусы могуць адкрываць рахункі за мяжой

Фота: sigmalife.com

З 1 сакавіка грамадзяне Беларусі - фізічныя асобы могуць без атрымання дазволу ад Нацбанка адкрываць бягучыя (разліковыя) рахункі ў замежных банках. Але для здзяйснення аперацый капітальнага характару (размяшчэнне дэпазітаў) па-ранейшаму будзе патрабавацца дазвол.

Выраслі цэны на некаторыя маркі цыгарэт

Курцам варта прывыкаць да новых цэн на некаторыя папулярныя маркі цыгарэт. Так, падаражэлі:

  • на 2 капейкі: LD Red, LD Blue, LD Club Lounge, LD Club Lounge Blanche, LD Impulse Compact, Camel Filters, Camel Blue, Winston XSlims Green Impulse, Winston Super Slims Blue, Winston Super Slims Silver, Winston Super Slims Menthol, Winston XS Blue, Winston XS Silver, Winston XS Purple Impulse, Sobranie Blue, Sobranie Gold, Sobranie Compact Blue, Sobranie Compact Gold, Sobranie Refine Black, Sobranie Refine Silver, Sobranie Blacks, Sobranie Evolve;
  • на 3 капейкі: Monte Carlo Super Slims Intrigue, Monte Carlo Super Slims Fantasy, Monte Carlo Super Slims Fresh, Monte Carlo Evo Impulse, Monte Carlo Evo Blue, Monte Carlo Evo Silver;
  • на 4 капейкі: Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue, Monte Carlo Azure;
  • на 5 капеек: Rothmans Demi Click Purple, Camel Compact Аctivate Purple, Winston Silver;
  • на 20 капеек: Rothmans Demi Click Exclusive.

Абмежаваныя магчымасці для прыцягнення валюты за кошт выпуску аблігацый

1 сакавіка ўступаюць у сілу асноўныя палажэнні пастановы праўлення Нацыянальнага банка ад 19 снежня 2018 г. № 612 «Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый».

У прыватнасці, гэта датычыцца валютных аблігацый. Цяпер выкарыстанне замежнай валюты дапускаецца толькі пры аперацыях з аблігацыямі Нацбанка і Мінфіна.

Юрыдычныя асобы могуць эмітаваць валютныя аблігацыі, але ўсе разлікі па іх будуць адбывацца ў беларускіх рублях. Гэта значыць юрыдычныя асобы не змогуць прыцягнуць на ўнутраным рынку замежную валюту, а могуць атрымаць толькі беларускія рублі і ў далейшым абмяняць іх на замежную валюту.

Нацбанк робіць больш жорсткімі патрабаванні да некаторых камерцыйных банкаў

Нацыянальны банк уводзіць новы макрапрудэнцыяльны інструмент для абмежавання сістэмных рызык, якія генеруюць камерцыйныя банкі.

Да банкаў, якія рэалізуюць рызыкоўныя бізнес-мадэлі, будуць прымяняцца павышаныя патрабаванні ў галіне дастатковасці капіталу, фарміравання спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт і фарміравання фонду абавязковых рэзерваў.

У якасці індыкатара, што паказвае на павышаны ўзровень рызыкі банкаўскіх бізнес-мадэляў, будзе выкарыстоўвацца перавышэнне ўсталёўваных банкамі працэнтных ставак па новых ўкладах, крэдытах і аблігацыях над адпаведнымі разліковымі велічынямі стандартнага рызыку.

Павышаны экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Фота: 7kun.kz

Рашэннем Савета міністраў ад 27 лютага з 1 сакавіка павышаны экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышана з $80,7 да $91,2 за тону, на прамагонны бензін — з $44,3 да $50,1, на таварныя бензіны — з $24,2 да $27,3.

На лёгкія, сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілол, змазачныя і іншыя віды тэхнічных маслаў — з $24,2 да $27,3.

Экспартныя пошліны выплачваюцца вытворцамі ў бюджэт. Павышэнне пошлін павялічвае кошт прадукцыі. Зніжэнне — узмацняе канкурэнтныя перавагі.

Забарона на лоўлю шчупака

З 1 сакавіка ўводзіцца забарона на лоўлю шчупака звычайнага ў большасці рэгіёнаў Беларусі, за выключэннем Віцебскай вобласці. Гэтая забарона будзе дзейнічаць да 15 красавіка (на Віцебшчыне лавіць шчупака забаронена з 9 сакавіка па 25 красавіка).

Абмежаванні звязаны з пачаткам нерасту. Шчупак апярэджвае іншых рыб і пачынае адкладаць ікру ў сакавіку-красавіку. Браканьерам пагражае сур’ёзная адказнасць: у адпаведнасці з арт. 15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за кожную незаконна здабытую асобіну спаганяецца шкода ў трайным памеры - 9 базавых велічынь (229,5 руб.).

Аўтамабілям дазволяць «пераабуцца»

Па законе аўтамабілі трэба «пераабуваць» ў зімовыя шыны на перыяд з 1 снежня да 1 сакавіка. Таму ўжо сёння можна «мяняць колы». Аднак пераходзіць на летнюю гуму рэкамендуюць ўсё-такі пры сярэдняй тэмпературы вышэй 7 градусаў ці наогул пасля майскіх святаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.