Вы тут

Унікальныя экспанаты з раскопак з Лаўрышава


Унікальныя экспанаты з раскопак з Лаўрышава. Спяшайцеся пабачыць у Нацыянальнай Бібліятэцы разам з факсіміле Евангелля!

Падчас урачыстай перадачы факсіміле Лаўрышаўскага Евангелля Нацыянальнай Бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, якая адбылася 1 сакавіка у бібліятэчным “Музеі кнігі”, яшчэ тры дні (з 1 па 3 сакавіка) можна на ўласныя вочы пабачыць экспанаты з Лаўрышаўскай экспедыцыі.

Знаходкі сяброў часопіса “Маладосць” – удзельнікаў унікальнай экспедыцыі, да якіх мы неаднаразова наведваліся ў Лаўрышава на  працы ды распавядалі чытачам часопіса, могуць пабачыць мінчукі і госці краіны.

Хто ведае, магчыма, якраз тым пісалам, якое знайшлі падчас раскопак, і ствараўся адзін фрагментаў знакамітага Евангелля?

Сярод экспанатаў, як адначае цяперашні кіраўнік экспедыцыі Тэльман Віктаравіч Маслюкоў, можна пабачыць: фрагмент пісала, бронзавую накладку (верагодна, кніжную), знакамітую “сенсацыйную” пячатку, керамічныя, касцяныя і металічныя вырабы 13-14 стагоддзяў.

Экспанаты прывезлі самі ўдзельнікі экспедыцыі

Разам з кіраўніком экспедыцыі на прэзентацыі факсіміле прысутнічала наша сяброўка часопіса Ганна Ільясава, якая таксама дапамагла ў прывозе гэтых экспанатаў у Мінск з Лаўрышава.

З цікавасцю мы разглядалі з Ганнай і факсімільнае выданне Лаўрышаўскага Евангелля, аналізуючы амаль кожную ілюстрацыю – а яны ў Евангеллі  - каляровыя. Мы гарталі факсіміле, адзначаючы глосы, якія дапісаныя чырвоным колерам, разглядаючы буквіцы, якія звярамі глядзелі на нас ці завіваліся дзівоснымі раслінамі. “Толькі напрыканцы Евангелля, відаць, перапісчык не вельмі быў мастаком, таму гэтыя буквіцы ўжо нашмат менш мастацкія”, - падумалася мне. Аднак, ілюстрацыя ўваходу ў Іерусалім Хрыста, а таксама евангеліст, ці Ахвяраванне маленькага Хрыста ў святыні – так радасна было пабачыць зблізку.

Кніжная спадчына павінна нас яднаць

Гэта робім для таго – выдаем факсіміле такіх цудоўных тэкстаў – каб паказаць гэта найперш дзецям, каб зацікавіць іх і заахвоціць да гуманітарных навук, каб паказаць багацце нашай гісторыі і дзяржаўнасці. Менавіта такімі думкамі падзядзяліліся выдаўцы і мецэнаты з Украіны, якія і прывезлі факсіміле ў дар нашай краіне.

Факсімільнае выданне ж выйшла ў канцы 2018 г. у кіеўскім выдавецтве “Горобець” ва Украіне.

Як адзначыў падчас прэзентацыі факсіміле Алесь Суша, намеснік дырэктара НБ РБ , дзяцінства якога таксама поўняцца ўспамінамі пра “багатаю вёску Лаўрышава”, кніжная справа, якая вядзецца, і “кніжная спадчына павінна нас яднаць”.

Бо сапраўды, напрыклад, Лаўрышаўскае Евангелле, як і безліч іншых старажытных кніг і дакументаў, з’яўляецца агульнай спадчынай не для аднаго народа, але, як найменш, - для чатырох: Украіны, Беларусі, Польшчы і Літвы.

Разглядала экспанаты і старонкі факсіміле нацыянальных і міжнацыянальных скарбаў Аксана ЮЧКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».