Вы тут

Раім схадзіць


Даравальная нядзеля, Гарэзная масленіца, міжнародная выстава «Родны склон» і канцэрт Дзіяны Арбенінай - афіша «Звязды» з 4 па 10 сакавіка.


«Даравальная нядзеля»

Фота: sputnik.by

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту, в. Азярцо

Калі: 10 сакавіка ў 12:00
 
Колькі каштуе: 10 рублёў, студэнтам – 5 рублёў, школьнікам – 4 рублі, дашкольнікам – бясплатна

Даравальная нядзеля – апошні дзень Масленічнага тыдня, у хрысціянскай традыцыі – апошні дзень перад вялікім пастом. У гэты дзень ладзілі сямейную вячэру. Яна была сціплай і стрыманай па характару. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося. У гэты дзень было прынята прасіць прабачэння ў блізкіх і сяброў, адкуль і пайшла назва свята. У народнай традыцыі Даравальная нядзеля – гэта кульмінацыя масленічных святаў! На тэрыторыі музея вы зможаце паўдзельнічаць у розных конкурсах і спаборніцтвах, патанцаваць беларускія танцы, пагуляць у розныя гульні, а напрыканцы свята будзе спалена пудзіла зімы – «Марэна»! 
 
У праграме мерапрыемства:
  • Канцэртная праграма;
  • Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
  • Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • Выстава кухоннага начыння для вырабу сыра і масла расповед пра масленічны стол;
  • Правядзенне розных майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
  • Масленічны слуп з прызамі;
  • Карагоды, танцы і гульні ля вогнішча.

Гарэзная масленіца

Дзе: Батанічны сад, пл. Калініна

Калі: 9 сакавіка а 13:00

Колькі каштуе: 10 рублёў

Цэнтральны батанічны сад, падтрымліваючы спрадвечную народную традыцыю, запрашае ўсіх жадаючых адзначыць вясёлае, яркае і гучнае развітанне з зімой - Масленіцу - сярод унікальнай прыроды. Інтэрактыўная святочная праграма пачнецца з тэатральнага шэсця, у суправаджэнні ўсіх маляўнічых персанажаў свята і самай галоўнай гераіні - «Масленіцы». Наведвальнікаў чакае разнастайная праграма з песнямі, жартамі, беларускімі танцамі, цыганскімі напевамі, конкурсамі і зімовымі гульнямі.

Запрашаючы нашых наведвальнікаў на свята, Цэнтральны батанічны сад прыадчыняе інтрыгу апошніх падзей на тэрыторыі батанічнага саду і дае магчымасць удзельнікам свята, толькі ў дзень «Масленіцы», убачыць выставу "Фэст гіганцкіх кітайскіх ліхтароў» як-бы знутры, у дзённы час, і на свае вочы падгледзець сакрэты кітайскіх майстроў! Ну а самыя спрытныя, моцныя і актыўныя ўдзельнікі свята будуць узнагароджаны запрашальнымі квіткамі на вячэрнюю выставу "Фэст гіганцкіх кітайскіх ліхтароў»!

У рамках святкавання Дня 8 сакавіка, супрацоўнікі батанічнага сада не могуць абыйсці ўвагай жаночую палову чалавецтва і нашага свята. Толькі для жанчын - удзельнікаў мерапрыемства арганізаваны экскурсіі ў скарбніцу батанічнага саду - у фондавыя аранжарэі, дзе сабрана калекцыя раслін з усіх рэгіёнаў Свету


Праз усю Ісландыю, Шатландыю, Нарвегію ў 2019

Дзе: Хто такі Джон Голт, вул. Шорная, 20, пам. 1Н

Калі: 5 сакавіка ў 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

5 сакавіка ў 19:00 будзе праведзена мерапрыемства, прысвечанае падарожжам па паўночным краінам. На ім:

  • Дэталёва разбяруць маршруты праз усю Ісландыю, Нарвегію і Шатландыю. Коратка ахопім усё, вартае ўвагі;
  • Зробяць кароткі курс падрыхтоўкі да ўмоў Скандынавіі;
  • Распавядуць усё аб удзеле ў падарожжах MOVE у 2019.

На мерапрыемтсва можна зарэгістравацца па спасылцы, або па тэлефоне +375293372148 (Telegram, What'sApp, Viber), адправіўшы сваё імя і прозвішча, email і подпіс MOVE 2019.

Незвычайны пачастунак разлічуць па колькасці заявак :)


IT-форум "Адукар"

Фота: it-kursy.adukar.by

Дзе: бізнес-цэнтр "Алімп", пр-т Пераможцаў, 103

Калі: 9 сакавіка ў 12:00

Колькі каштуе: бясплатна, але неабходная рэгістрацыя

11 прафесіяналаў з кампаній Wargaming, IT Top, Dzensoft, iTechArt, Sociumtrade, ScienceSoft, IQeon, SCHOOLS.by і АДУКАР раскажуць аб ключавых момантах працы ў IT.

Аб вакансіях у IT-індустрыі, барацьбе за кадры, бонусах ў IT-кампаніях.

  • Як стаць запатрабаваным project-мэнэджэрам.
  • Як дамагчыся вышынь у прафесіі QA-інжынер і быць высакакласным тэстыравальнікам.
  • З чаго пачаць, каб стаць прыкметным на рынку працы распрацоўшчыкам.
  • Як дасягнуць высокіх вынікаў у прафесіі web-дызайнера.
  • Як крэатыўная ідэя можа ператварыцца ў IT-бізнэс, а таксама прыцягнуць інвестыцыі з-за мяжы.
  • Запрашаем Вас наведаць нашу імпрэзу!
  • Не атрымліваецца ўдзельнічаць ўжывую - далучайцеся да онлайн-трансляцыі!

Родны склон 

Фота: ncsm.by

Дзе: НЦСМ на Някрасава, вул. Някрасава, 3

Калі: да 30 сакавіка

Колькі каштуе: па квітках НЦСМ

"Родны склон" - міжнародны праект, які аб'яднаў 14 аўтараў, закранаючых у сваіх мастацкіх выказваннях тэму сям'і і роднасных адносін. Фатаздымкі, відэа, інсталяцыі, якія складаюць экспазіцыю, дазваляюць нам даследаваць адлюстраванне, структуру, дынаміку сям'і і "сямейнасці", а таксама ўбачыць аўтабіяграфічную суб'ектыўнасць, іншымі словамі тое, што хаваецца за афіцыйным вобразам сям'і ў працах фатографаў і мастакоў.

Арганізатары і партнёры: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Чэшскі цэнтр у Кіеве.

Узроставае абмежаванне - 18+.


Дзіяна Арбеніна і гурт "Начныя Снайперы"

Дзе: Палац спорту, пр-т Пераможцаў, 4

Калі: 9 сакавіка ў 20:00

Колькі каштуе: ад 35 рублёў

Увесну гэтага года Мінск стаў адным з першых гарадоў сусветнага тура «Начных снайпераў», прысвечанага юбілею калектыву. І вось 9 сакавіка 2019 года Дзіяна Арбеніна і яе каманда выступіць у мінскім Палацы спорту з шоў «Лепшае за 25 гадоў». Беларускія фанаты гатовыя зноў і зноў падпяваць ёй на канцэртах «31 вясну», «Марачка», «Ты дарыла мне ружы» і дзесяткі іншых хітоў. Усё тое, за што мы любім «Начных снайпераў», прагучыць у праграме «Лепшае за 25 гадоў» разам з песнямі апошніх гадоў «Инстаграм», «Цой», «Сумныя людзі», «Абудзі мяне».

9 Сакавіка Дзіяна Арбеніна зноў нагадае пра тое, як важна заставацца вернай сабе, шанаваць і берагчы тое, што лічыш важным у жыцці, ва ўсім выбіраць свой уласны шлях. І 25-гадовы юбілей творчага жыцця, аншлагі на канцэртах па ўсім свеце - лепшае таму пацверджанне.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.