Вы тут

Колькі каштуюць білеты на «Славянскі базар у Віцебску»?


У канцы мінулага тыдня ў Віцебску пачалі прадаваць білеты на канцэрты самага вядомага на постсавецкай прасторы фестывалю. А з 25 лютага білеты даступныя на сайтах і ў касах білетных аператараў kvіtkі.bу і tісkеtрrо.bу. Мы пацікавіліся цэнамі відовішчаў.


Нагадаем, што ХХVІІІ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» сёлета пройдзе з 8 да 17 ліпеня.

На цырымонію адкрыцця, 11 ліпеня, можна набыць білет ад 65 да 195 рублёў. Сярод зорак: Валерый Лявонцьеў, Тамара Гвердцытэлі, Стас Міхайлаў, Таццяна Буланава, Аляксандр Панаётаў, ВІА «Самацветы», «Арыэль», Ядвіга Паплаўская, Анатоль Ярмоленка, Ірына Дарафеева, Алёна Ланская ды іншыя.

Канцэрт урачыстага закрыцця 15 ліпеня можна ўбачыць за 45—110 рублёў. Хто выйдзе на сцэну, яшчэ невядома, у дырэкцыі адзначылі, што спіс выступоўцаў будзе даступны ў сярэдзіне сакавіка.

10 ліпеня ў Летнім амфітэатры спяе Стас Міхайлаў. Кошт білетаў — ад 30 да 70 рублёў.

13 ліпеня ў віцебскім Лядовым палацы за 10—48 рублёў можна ўбачыць выступленні дзяржаўнага балета на лёдзе з Санкт-Пецярбурга. У той жа дзень у Летнім амфітэатры — «КВЗ-канцэрт чэмпіёнаў і фіналістаў вышэйшай лігі Міжнароднага саюза КВЗ». Кошт білетаў — ад 20 да 45 рублёў.

Таксама 13 ліпеня ў 22.00 стартуе ХХVІІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2019». У першы дзень выпрабаванняў — «Славянскі хіт». Гледачом можна стаць усяго за 15—45 рублёў.

Па традыцыі на праекты Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» можна набыць падарункавы сертыфікат, які пазней абмяняць на білеты на анансаваныя канцэрты, а таксама на тыя, што стануць вядомыя пазней.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Білет на «Базар»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».