Вы тут

4 сакавіка — дзень беларускай міліцыі


У панядзелак супрацоўнікі міліцыі 102-і раз адзначаць прафесійнае свята. Дата больш чым сімвалічная, бо менавіта гэты нумар набіраюць тыя, каму патрэбна дапамога.


У сям'і Міхалевічаў 4 сакавіка — двайное свята, сужэнцы Дзмітрый і Іна абое на працягу дваццаці гадоў працуюць у органах унутраных спраў. Больш за тое, менавіта служба і вучоба ў структуры МУС дапамаглі ім знайсці адно аднаго.

— На трэцім курсе Магілёўскага вышэйшага каледжа МУС мы пазнаёміліся з Дзімам, а праз тры месяцы сустрэч ён прапанаваў мне стаць яго жонкай, — успамінае Іна.

Сёння былыя курсанты займаюць пасады ў розных структурах МУС. Падпалкоўнік Дзмітрый Міхалевіч — намеснік начальніка Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. А Іна — інспектар аддзела па грамадзянстве і міграцыі Партызанскага РУУС сталіцы. Але галоўнае багацце сямейнай пары — двое дзетак: 10-гадовы Іван і 8-гадовая Дзіяна. Ваня займаецца пяцібор'ем і каратэ, але нягледзячы на поспехі ў спорце марыць стаць кухарам, а вось Дзіяна плануе пайсці па слядах бацькоў і стаць міліцыянерам. Зараз дзяўчынка паспяхова займаецца мастацкай гімнастыкай, а таксама добра малюе.

Андрэй САЗОНАЎ, фота аўтара

Загаловак у газеце: Сямейнае свята

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».