Вы тут

Брэсцкае «Дынама» — уладальнік Суперкубка Беларусі-2019


Першы тытул футбольнага сезона, у якім традыцыйна сустракаюцца паміж сабой пераможцы чэмпіяната і кубка краіны мінулага года, едзе ў Брэст! У яскравым матчы на стадыёне ФК «Мінск», запоўненым пад завязку, брэсцкая дружына пераканаўча перамагла барысаўскі «БАТЭ» — 3:1.


Першы тайм запомніўся перавагай брэсцкага «Дынама» ў валоданні мячом. Брастаўчане не саромеліся прэсінгаваць, часцяком адбіраючы мяч у барысаўчан у цэнтры поля і хутка разгортваючы сваю атаку, што заканамерна вылілася ў забіты мяч. Пад заслону тайма дэбютант брастаўчан Дзяніс Лапцеў літаральна расстраляў вароты і вывеў каманду наперад.

На 48 хвіліне абаронца намінальных гасцей Вераціла знёс у сваёй штрафной нападніка Бояна Дубаіча. Пенальці элегатна рэалізаваў барысаўчанін Эрвейн Мукам.

Але нечым большым сваіх заўзятараў 15-кратны чэмпіён Беларусі парадаваць не здолеў. І пры гэтым сам прапусціў двойчы. На 74 хвіліне Аляксандар Філіпавіч так няўдала пасля кроса з фланга скінуў мяч галавой на свайго галкіпера, што забіў ва ўласныя вароты. Праз яшчэ сем хвілін дынамавец Павел Савіцкі па-майстэрску замкнуў галавой скідку ад партнёра.

Брастаўчане другі раз запар заваявалі Суперкубак Беларусі. Роўна год таму ў матчы з аналагічнай афішай дынамаўцы абыгралі барысаўчан з лікам 2:1. «БАТЭ» пры гэтым застаецца самым тытулаваным клубам турніру. У трафейным пакоі ў іх сем Суперкубкаў. Два апошнія — у Брэста, а ў 2012 годзе трафей паехаў у Гомель.

Дзмітрый СУГАНЯЕЎ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.