Вы тут

Масленіца на двор уязджае


Сёлета масленічны тыдзень у краіне пачнуць святкаваць 4 сакавіка, але ўжо на гэтых выхадных самыя нецярплівыя сталі частавацца блінамі, аладкамі  ды іншай хатняй выпечкай. Ласункі, згатаваныя бацькамі ды вучнямі сталічнай школы № 144, на марозе пад сонейкам пад святочныя песні ішлі на ура. А гарбата з сапраўднага самавара ды рухавыя гульні дадавалі настрою і цеплыні.


Хтосьці проста частаваў усіх жадаючых блінамі і аладкамі, хтосьці гандляваў прысмакамі за сімвалічную цэну, каб зарабіць сабе на кішэнныя грошы. Але ўсе з аднолькавым захапленнем прагульваліся паміж сталамі з ласункамі ды танчылі.

Штогод школьнае кіраўніцтва стараецца адзначаць падобным чынам народныя святы. Каб дзеці традыцыі не забывалі, і самі вучыліся сабе вяселле ды настрой арганізоўваць.

Ірына СІДАРОК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.