Вы тут

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву аб развіцці ЖКГ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву №7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У дакуменце выкладзены рашэнні, прынятыя 20 кастрычніка 2017 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе, даручэнні і патрабаванні кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Асноўнымі мэтамі, якія вызначаюць перспектыўныя напрамкі развіцця галіны, з'яўляюцца павышэнне якасці паслуг і правядзенне справядлівай тарыфнай палітыкі, аказанне дзяржаўнай падтрымкі малазабяспечаным і сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян, удасканаленне работы з насельніцтвам, развіццё механізмаў грамадскага кантролю ў сферы ЖКГ, стымуляванне грамадзян да ўдзелу ў рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў ў жыллёвым фондзе, шырокае далучэнне насельніцтва ў працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.

Дырэктыва таксама накіравана на ўдасканаленне абыходжання з камунальнымі адходамі (скарачэнне аб'ёмаў іх назапашвання, больш глыбокая перапрацоўка і другаснае выкарыстанне гэтых адходаў), паэтапная адмова ад поліэтыленавай упакоўкі з яе замяшчэннем экалагічна бяспечнай, у тым ліку са шкла і паперы.

Комплекснае рашэнне пастаўленых задач дасць магчымасць выйсці на якасна новы ўзровень прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг і працы з насельніцтвам, забяспечыць павышэнне камфортнасці умоў пражывання, стварыць умовы для павышэння эфектыўнасці арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ўстойлівага развіцця аб'ектаў камунальнай інфраструктуры, забяспечыць удасканаленне структуры кіравання ЖКГ і павысіць ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі кадраў для галіны.

У 2020 годзе плануецца дасягнуць ўводу 3,6 млн. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту і павялічыць да 25% узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў. У 2025 годзе плануецца забяспечыць 100% спажыўцоў якаснай пітной вадой.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Так цёпла, як у першым паўгоддзі, бывае адзін раз у 30 год

Так цёпла, як у першым паўгоддзі, бывае адзін раз у 30 год

За апошнія 30 гадоў у нас у краіне ў параўнанні з нормай 1961—1990 гадоў, якая ўжываецца як апорная пры ацэнцы значэнняў змены клімату, пацяплела на 1,3 градуса.

Грамадства

Ці прапаноўвае прыдарожны сэрвіс беларускую кухню?

Ці прапаноўвае прыдарожны сэрвіс беларускую кухню?

Міністэрства транспарту і камунікацый цяпер распрацоўвае генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу да 2025 года.

Грамадства

Гісторыя пра тое, як партызаны пайшлі па соль, а выратавалі дзевяць чалавек

Гісторыя пра тое, як партызаны пайшлі па соль, а выратавалі дзевяць чалавек

Гэты аповед даслаў нам у рэдакцыю наш даўні чытач з Вялікай Бераставіцы Міхаіл Маскальчук.

Грамадства

Што паглядзець у Хоцімску?

Што паглядзець у Хоцімску?

У Хоцімску нават ёсць кола агляду.