Вы тут

Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» запрашае школьнікаў на ІТ-канікулы


Акцыя «ІТ-канікулы» пройдзе ў Мінску 27-29 сакавіка. Гэта адно з самых яркіх прафарыентацыйных мерапрыемстваў для старашкласнікаў. Яна была запушчана Асацыяцыяй «Адукацыя для будучыні» для таго, каб зарыентаваць падлеткаў у некаторых запатрабаваных зараз прафесіях, а таксама прафесіях будучыні, даць магчымасць даведацца пра ўсё, што іх цікавіць, так бы мовіць, з першых рук ( ад тых, хто ўжо стаў паспяховым і ведае пра ўсе нюансы працы ў дадзенай вобласці не па чутках), паказаць, у якіх умовах працуюць спецыялісты ІТ-індустрыі.


Пры гэтым прафесіі, з якімі знаёмяцца школьнікі, не абмяжоўваюцца тымі, якія звычайна асацыююцца ва ўсіх з ІТ (праграміст, тэсціроўшчык, распрацоўшчык), а звязаныя з патэнцыялам тэхналогій і іх рэалізацыяй у медыцыне, вытворчасці, медыя, журналістыцы і г.д. Менавіта таму «ІТ-канікулы» карысныя для школьнікаў з вельмі рознымі інтарэсамі.

У рамках акцыі ёсць магчымасць пабываць у офісах самых розных ІТ-кампаній — ад гігантаў індустрыі да паспяховых стартапаў. Як лекцыі, так і экскурсіі праходзяць цалкам бясплатна.

Хто можа стаць удзельнікам «ІТ-вакацый»?

На лекцыі і экскурсіі ў ІТ-кампаніі запрашаюцца школьнікі ва ўзросце ад 14 гадоў разам з настаўнікамі або бацькамі, а таксама студэнты каледжаў. Экскурсіі даступныя для наведвання групай (да 25 чалавек), але да іх можна далучыцца і індывідуальна. Лекцыі гэтак жа можна наведваць індывідуальна ці групай.

На вясенніх ІТ-канікулах арганізатары акцыі вырашылі аддаваць перавагу заяўкам ад дзяржаўных устаноў адукацыі і некамерцыйных арганізацый. Па заяўках ад камерцыйных арганізацый будуць запрашаць школьнікаў толькі ў тым выпадку, калі застануцца свабодныя месцы. Гэта робіцца выключна з-за таго, што цікавасць да акцыі “ІТ-канікулы” расце і месцаў усім не хапае, а ў дзяцей з дзяржаўных устаноў адукацыі магчымасцяў значна менш.

Для ўдзелу ў ІТ-канікулах трэба папярэдне запоўніць анкету. https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeWSawFKJ4oTn2CxsEVtfbDL4fBs3X7Yyq8dv5cZBVrcODPEA/viewform. Каардынатар акцыі звяжацца з вамі для абмеркавання дэталяў.

Калі ўзніклі пытанні, можна напісаць на пошту info@edu4future.by або патэлефанаваць па нумары +375 (29) 337-16-34 (Аляксандра).

Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» таксама запрашае ІТ-кампаніі і іх супрацоўнікаў стаць удзельнікамі акцыі: паказаць свой офіс школьнікам з розных куткоў краіны, расказаць пра сваю прафесію, даць парады і тым самым паўдзельнічаць у жыцці хлопчыкаў і дзяўчынак.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.

Культура

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

Графік у артысткі вельмі насычаны.

Грамадства

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Даследаванне «Пакаленне «Z» у пытаннях і адказах» было прадстаўлена падчас навуковага стэндапа, арганізаванага для навучэнцаў профільных педагагічных класаў у БДПУ.

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».