Вы тут

Пытанні інтэграцыі разглядаліся на нарадзе з удзелам Прэзідэнта


Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па пытаннях удзела ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі.


Паводле слоў Прэзідэнта, гэта стратэгічна важныя пытанні. «У нашы дні ні адна краіна, нават такія супердзяржавы, як Злучаныя Штаты Амерыкі, Кітай, Індыя, ды і Расія, не ў стане забяспечываць сваё устойлівае развіццё самастойна, ізалявана адзін ад аднаго і ад усяго свету», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што аб’яднаючыя ініцыятывы садзейнічаюць эканамічнаму развіццю, забеспячэнню бяспекі і гарантуюць захаванне жыццёвага ўзроўню грамадзян. Беларусь удзельнічае ў многіх такіх ініцыятывах, з іншымі — супрацоўнічае.

Супрацоўніцтва з Расіей: прынцып роўных умоў павінен няўхільна выконвацца

«Гістарычна самае шырокае поле для ўзаемадзеяння склалася з Расіяй. Але з прычыны гэтага і значны набор пытанняў, якія пастаянна ўзнікаюць і якія неабходна абмяркоўваць і вырашаць. То бок поле велізарнае, маштаб узаемадзейнічання каласальны, але, натуральна, і пытанні ёсць. І іх не мала. Самыя актуальныя праблемы знаходзяцца сёння ў эканамічнай сферы. У іншых праблем практычна не існуе», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Расійскае кіраўніцтва выступіла з ініцыятывай перагляду падыходаў да інтэграцыі. Мы да гэтага гатовыя. На ўзроўні ўрадаў створаны групы для падрыхтоўкі прапаноў аб далейшым развіцці аб’яднаючых працэсаў у рамках двойкі. Трэба яшчэ раз паглядзець сёння, якія вынікі гэтай працы, ці ёсць яны ўвогуле. Нам трэба яшчэ раз прааналізаваць, дзе ёсць нявыкарастаныя рэсурсы, якія магчыма задзейнічаць».

Ён нагадаў, што Беларусь захоўвае абсалютную прыхільнасць да ідэі саюзнага будавання. «Я хачу, каб гэта перш за ўсё пачулі нашы прыхільнікі і апаненты ў Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым асноўны прынцып дадзенага праекта — роўныя ўмовы для нашых суграмадзян і суб’ектаў гаспадарання. На іншых прынцыпах саюз не магчымы. І гэты прынцып роўных умоў павінен няўхільна выконвацца. Пастулат суверэнітэта таксама застаецца для Беларусі непахісным».

ЕАЭС: працэс еўразійскай інтэграцыі паварочваецца назад

Другой тэмай Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні па Еўразійскім эканамічным саюзе. Многія эканамічныя пытанні з парадку Саюзнай дзяржавы перанесены на пляцоўку ЕАЭС. Але, па меркаванні Прэзідэнта, працэс еўразійскай інтэграцыі паварочваецца назад.

“Мне дакладаюць пра бар’еры, перашкоды, абмежаванні для нашых суб’ектаў гаспадарання. А адсутнасць канкрэтнай работы па іх прыбіранні прыкрываецца нейкім лічбавым парадкам, — сказаў Прэзідэнт і дадаў: — Але перад нашым Еўразійскім эканамічным саюзам ставіліся таксама іншыя важныя мэты — стварэнне агульнага рынку і роўных умоў”.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў вярнуцца да пакетнага прынцыпа ў рашэнні вострых пытанняў, а таксама пры ўстраненні бар’ераў і абмежаванняў.

СНД: эканамічны складнік з’яўляецца прыярытэтам працы

Ключавым рынкам для Беларусі, падкрэсліў Прэзідэнт, застаецца рэгіён Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзе добра ведаюць айчынную прадукцыю. “Сюды я дадам Украіну і Грузію, з якімі ў нас вялікі маштаб і аб’ём гандлю і добрыя адносіны”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ёе звярнуў увагу, што эканамічны складнік з’яўляецца прыярытэтам працы Урада. Да таго ж пляцоўка СНД для многіх постсавецкіх краін застаецца адзіным аб’яднаючым звяном, магчымасцю хоць неяк выбудаваць адносіны.

“У цяперашні час узнікла нездаровая сітуацыя ў АДКБ”

Яшчэ адным сур’ёзным пытаннем міжнароднага ўзаемадзеяння з’яўляецца ваенна-палітычнае супрацоўніцтва ў рамках АДКБ. “Калі жадаеце, гэта найважнейшы напрамак зараз, дзе павінны быць засяроджаны нашы намаганні ў сілу тых тэндэнцый, якія развіваюцца ў ваенна-палітычнай сферы на планеце ў цэлым”, — адзначыў Прэзідэнт, дадаўшы, што гэта стала асабліва важна пасля таго, як абедзве найбуйнейшыя ядзерныя дзяржавы — ЗША і Расія — выйшлі з Даравору аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малай далёкасці. На думку кіраўніка дзяржавы, з улікам сусветных тэндэнцый запатрабаванасць гэтай арганізацыі сумневаў не выклікае. “Аднак у цяперашні час узнікла нездаровая сітуацыя ў АДКБ, вазьміце хаця б звычайнае пытанне назначэння Генеральнага сакратара”, — сказаў ён.

Раней паведамлялася, што дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась быў прапанаваны на пасаду генеральнага сакратара АДКБ. Беларускую кандыдатуру ўжо ўзгаднілі Кыргызстан, Казахстан, Таджыкістан і Расія. Захоўваюцца толькі складанасці ва ўзаемадзеянні па гэтым пытанні з Арменіяй, якая раней датэрмінова адклікала свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава з адпаведнага паста, але зноў настойвала на прызначэнні сваёй кандыдатуры.

«Лёд у адносінах з ЕС яшчэ не растаў»

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь паспяхова наладжвае дыялог са сваім другім найбуйнейшым партнёрам — Еўрапейскім саюзам. Мінулы год стаў рэкордным па аб’ёму супрацоўніцтва з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Растуць інвестыцыі, павялічылася станоўчае сальда ў гандлі, развіваюцца кантакты.

Прэзідэнт звярнуў увагу на праграму Усходняга партнёрства, якая, па яго меркаванні, становіцца больш прагматычнай, у ёй з’яўляецца больш цікавых для нашай краіны праектаў.

Аднак Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што лёд у адносінах з ЕС яшчэ не растаў. Брусель працягнуў дзейнічанне, хай і сімвалічных, але ўсё ж абмежавальных мераў. Еўрасаюз гандлюецца з Беларуссю нават па дробязях, ухіляецца ад размовы аб новым базавым пагадненні, дагэтуль няма дакладных юрыдычных рамак узаемадзеяння, удакладняе Прэзідэнт і дадае, што падобныя двухбаковыя пагадненні падпісаны практычна з усімі постсавецкімі краінамі.

«Найбліжэйшымі задачамі для нас з’яўляюцца падпісанне з Еўрасаюзам прыярытэтаў партнёрства і пагадненняў па рэадмісіі, спрашчэнні візавых працэдур. Аднак еўрапейцы павінны разумець, што любыя далёкія ад нашага народа ідэі і размены на шкоду нацыянальным інтарэсам для нас абсалютна непрымальныя», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі лідар адзначыў: «Супрацоўніцтва на захадзе сёння выклікае нейкую алергію і часам істэрыку ў нашага галоўнага партнёра — Расійскай Федэрацыі (у асобных палітыкаў)». Ён патлумачыў, што калі нашу прадукцыю на рынак не пускаюць і называюць нахлебнікамі, калі перад намі закрываюцца дзверы, мы вымушаны шукаць іншыя. Аднак і пры гэтым краіна ні ад каго не адварочваецца. «Калі б былі нармальныя адносіны і дзейнічалі дамоўленасці па свабодным гандлі таварамі і паслугамі, перамяшчэнні людзей, не трэба было б шукаць шчасце за трыдзевяць зямель», — заўважыў Прэзідэнт.

«Належыць наладжваць узаемапаважальныя адносіны з НАТА»

Аляксандр Лукашэнка выступае за наладжванне ўзаемапаважлівых адносін з НАТА. Ён звярнуў увагу, што тры дзяржавы, якія мяжуюць з Беларуссю, з’яўляюцца членамі Паўночнаатлантычнага альянсу, а Украіна імкнецца туды. “Гэта пэўны выклік і пажыўнае асяроддзе для канфрантацый, асабліва ва ўмовах заклікаў і планаў па ўзмацненнi ваеннай прысутнасці. Ні нам, ні нашым суседзям, упэўнены, новыя размежавальныя лініі не патрэбны, — сказаў Прэзідэнт. — Таму належыць наладжваць узаемапаважальныя адносіны з НАТА, якія ў канечным выніку ўмацоўвалі б бяспеку нашай краіны”. Увогуле кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба больш актыўна пераадольваць холад блокавага супрацьстаяння прасоўваннем ідэі “інтэграцыі інтэграцый”.

Унікальнае становішча на стыку ЕАЭС і Еўрасаюза абавязана прыносіць Беларусі карысць. У ідэале заходні і ўсходні вектары беларускай знешняй палітыкі павінны ўраўнаважываць адзін аднаго. “Да балансу мы прыйдзем толькі тады, калі рынак Еўрасаюза для нас пераўтварыцца ў рэальную альтэрнатыву расійскаму не на паперы, а на справе, па канкрэтных выніках”, — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

У СГА — толькі калі Беларусь атрымае ад гэтага канкрэтныя перавагі

Таксама Прэзідэнт выказаўся наконт Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Прэзідэнт лічыць, што трэба ў яе ўступаць, толькі калі Беларусь атрымае ад гэтага канкрэтныя перавагі. "Не трэба туды ўступаць дзеля таго, каб уступіць. І я не падпішу ні адзін дакумент па ўступленні Беларусі ў СГА, пакуль мне на стол не будуць пакладзены канкрэтныя перавагі ад гэтага", — заявіў беларускі лідар.

"У адваротным выпадку зноў будзем праз некаторы час галасіць і стагнаць, як па ЕАЭС", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аб фэйкавых навінах

Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт фэйкавых навін  з дапамогай выдраных з кантэксту выказванняў. Пасля “Вялікай размовы” некаторыя расійскія СМІ няправільна інтэрпрэтавалі словы Прэзідэнта. У прыватнасці, размова ішла пра выказванні накшталт “Лукашэнка пагадзіўся на ўвядзенне адзінага рубля Беларусі і Расіі”. Прэзідэнт патлумачыў, што такой прапановы не было, і гэта былі разважанні ў адказ журналісту.

Па яго меркаванні, калі такое пытанне стане, беларусы не будуць супраць, але сэнс не ў гэтым. Пытанне — як рэгуляваць працэсы на валютна-фінансавых рынках? Што з эмісійным цэнтрам? Лукашэнка прыводзіць прыклад, што сёння Беларусь і Расія прыкладна на 80 % гандлююць адзін з адным у расійскіх рублях. Кіраўнік дзяржавы прапаноўваў перайсці на 100%, калі ёсць жаданне, магчыма гэта зрабіць і ў беларускіх. Але ніхто на гэта не ідзе. “Значыць, Расія адмаўляецца ад гандлю з самым блізкім партнёрам сваім у расійскіх рублях, разлічваючы на цвёрдую валюту, “варожыя” долары і еўра”, — рэзюмаваў Прэзідэнт. У любым выпадку ў аснове гэтага пытання павінен быць адзін прынцып – роўныя ўмовы.

Яшчэ адным прыкладам фэйка кіраўнік дзяржавы назваў навіну пра тое, што 98 % беларусаў будуць супраць аб’яднання з Расіяй. Тут размовы ідзе супраць уключэння нашай краіны ў склад іншай, і, сапраўды, грамадзяне нават больш катэгарычна прагаласуюць супраць гэтага, лічыць Прэзідэнт. “Пытанне аб аб’яднанні на рэферэндум вынесена ўвогуле не можа быць”, — тлумачыць Аляксандр Лукашэнка, бо яно нявызначанае: што гэта за аб’яднанне? На якіх умовах?

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што галоўная мэты такой інтэрпрэтацыі — гэта “абвінаваціць у тарпедзіраванні аб’яднальных працэсаў”. “У Беларусі ніхто не тарпедзіруе інтэграцыйныя працэсы і перш за ўсё Лукашэнка, таму што гэта наша жыццё. Калі няма інтэграцый, калі няма гэтых аб’яднанняў, у якіх мы ўдзельнічаем і супрацоўнічаем, няма эканомікі Беларусі, таму што яна экспартаарыентаваная, таму што мы менш унутры спажываем, чым вырабляем. Мы палову, нават больш за палову таго, што вырабляем, прадаём. Таму для нас інтэграцыя жыццёва неабходна. Вось у чым пытанне”, — сказаў Прэзідэнт.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.