Вы тут

Чым падкарміць яблыні і слівы вясной


Яблыні і слівы — дрэвы, якія часцей за ўсё выбіраюць садоўнікі для свайго дачнага ўчастка, і гэта не дзіўна, бо пры мінімальным доглядзе гэтыя пладовыя дрэўцы здольныя радаваць нядрэнным ураджаем.


Для яблыні

Каб яблыні хутчэй абудзіліся ад зімовага сну і набраліся сіл на хуткае плоданашэнне, неабходна іх абавязкова падкарміць. Першую падкормку можна ажыццяўляць адразу пасля раставання снегу. Важна памятаць, што сухую падкормку трэба ажыццяўляць строга па прыствольным крузе і ні ў якім разе не сыпаць яе проста пад ствалом дрэва, у адваротным выпадку можна «спаліць» некаторыя карані, што, натуральна, негатыўна адаб'ецца на развіцці яблынькі.

Радыус прыствольнага круга сярэдняй яблыні роўны 60 сантыметрам, і ўносіць падкормку трэба на адлегласці 60 сантыметраў ад ствала (гэта калі ўносіць сухія ўгнаенні). Перад унясеннем вадкай падкормкі, якая разбаўлена вадой, неабходна спачатку пракапаць валік на адлегласці 60 сантыметраў ад дрэва, пасля чаго ўнесці самі ўгнаенні ўнутры круга.

Што датычыцца непасрэдна ўгнаенняў, то для хуткага росту лісця яблынь патрэбны азот, а для завязвання пладоў — калій і фосфар. Трэба ўзяць 10-літровае вядро і напоўніць вадой. Пакласці ў яго літр гною або 500 грамаў птушынага памёту, па 10 грамаў фосфарнага і калійнага ўгнаенняў (водараспушчальных), усё добра размяшаць і паставіць у цёплае месца на пару дзён. Па сканчэнні часу падкарміць яблыні ў разліку тры—пяць вёдзер на сямі-дзесяцігадовую яблыню. Наступную падкормку можна ажыццявіць праз тры-чатыры тыдні.

Для слівы

Першыя ўгнаенні неабходна ўносіць пры іх пасадцы, і на працягу года гэтыя дрэўцы не маюць патрэбы ў дадатковых падкормках, а вось наступныя тры гады ніяк нельга абыходзіцца без іх: кожную вясну трэба ўносіць па 20 грамаў мачавіны на квадратны метр прарыхленага прыствольнага круга.

Калі глеба на ўчастку даволі кіслая, то кожную пятую вясну трэба абавязкова праводзіць яе вапнаванне. Для гэтага дастаткова раскідваць гашаную вапну на прыствольных кругах слівы і перакопваць глебу на паўштыка рыдлёўкі. На квадратны метр апрацоўваемай глебы трэба ад 500 да 800 грамаў вапны (аб'ём залежыць ад кіслотнасці глебы).

Калі сліве не хапае азоту, то гэта бачна па яе лісці (мае светлую афарбоўку) і завязі (яны пачынаюць абсыпацца). Папоўніць недахоп азоту можна апырскваннем 0,2-працэнтным растворам аміячнай салетры. Калі сліве не хапае магнію, то прожылкі яе лісця набываюць карычняватае адценне. У гэтым выпадку выдатнае рашэнне праблемы — унясенне ў глебу каля 30 грамаў калімагнэзіі на квадратны метр прыствольнага круга.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.