Вы тут

У Асіповіцкім раёне бярозавік будзе каштаваць 14 капеек за літр


Сіноптыкі абяцаюць пацяпленне, а значыць недалёка той час, калі можна будзе паласавацца бярозавым сокам.


Як паведамілі ў Магілёўскім вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні, сёлета плануецца нарыхтаваць каля 2000 тон гэтага смачнага напою. Але ўсё будзе залежаць ад працягласці вегетацыйнага перыяду. Летась, напрыклад, сабралі сумеснымі намаганнямі каля 1600 тон. На сёлетні ўраджай планы такія: 700 тон накіраваць у Літву, яшчэ столькі ж рэалізаваць насельніцтву, астатняе перадаць на прамысловую перапрацоўку.

Улічваючы, што перыяд нарыхтоўкі соку невялікі, насельніцтву не перашкодзіць загадзя паклапаціцца пра вітамінны запас — патэлефанаваць у найбліжэйшы лясгас па месцы пражывання і заказаць пажаданы аб'ём. Там жа раскажуць, як можна нарыхтаваць сок самастойна. Што датычыцца нарыхтоўшчыкаў, то яны, як той казаў, ужо ў баявой гатоўнасці. Пакеты, жалабкі, цыстэрны — усё гатова для таго, каб пачаць дзейнічаць. На працягу апошніх некалькіх гадоў лідарам па нарыхтоўках застаецца Асіповіцкі лясгас. Летась тут сабралі амаль палову ўсяго соку па вобласці. І сёлета плануюць сабраць каля 1100 тон. Дарэчы, для насельніцтва, растлумачылі ў Асіповіцкім вопытным лясгасе, бярозавы сок будзе каштаваць прыкладна 14 капеек за літр. Пра якасць прадукту можна не хвалявацца. Першыя партыі соку праходзяць жорсткі кантроль на знаходжанне ў ім радыенуклідаў і іншых непажаданых рэчываў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.