Вы тут

Навіны сталіцы


Мінскі метрапалітэн і дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў рэалізавалі сумесны праект па брэндзіраванні вагонаў метро да буйной спартыўнай падзеі, якая адбудзецца ў сталіцы ў чэрвені, паведамілі БелТА ў прэс-службе фонду Гульняў.


На дзвюх лініях падземкі курсуе па адным саставе з аформленымі ў стылістыцы ІІ Еўрапейскіх гульняў бартамі. На двух вагонах прадстаўленыя 15 відаў спорту (15 лісянят Лёсікаў у адпаведным спартыўным адзенні), а таксама лагатып форуму, адрас афіцыйнага сайта і хэштэгі гульняў. На астатніх вагонах размешчаны налепкі-стыкеры з інфармацыяй аб спартыўнай падзеі і яе дэвізы.

Турыстычныя арганізацыі Мінска ў 2018 годзе аказалі паслугі 116,5 тыс. замежных грамадзян, якія наведалі Беларусь. Для параўнання: у 2017 годзе ў складзе арганізаваных груп сталіцу наведалі 98,7 тыс., у 2016-м — 88,2 тыс. іншаземцаў, паведамілі БелТА ў галоўным статыстычным упраўленні сталіцы. Больш за ўсё гасцей прыбыло з Расіі — 67,5 % ад агульнай колькасці. Сярод іншых краін лідзіруюць Латвія, Літва, Польшча, Іспанія, Кітай, Ізраіль, Вялікабрытанія, Германія, Ірак, Эстонія. Сярэдняя працягласць знаходжання турыстаў у горадзе склала чатыры дні.

Што датычыцца ўнутранага турызму, то прадпрыемствы турыстычнай галіны абслужылі 26,5 тыс. турыстаў (у 2017 годзе — 23,3 тыс.) і 112,6 тыс. экскурсантаў (110 тыс.).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе». 

Культура

Алесь Бадак: ...Уся палітра беларускай літаратуры

Алесь Бадак: ...Уся палітра беларускай літаратуры

Мы сустрэліся з дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесем БАДАКОМ, каб пагаварыць пра найбліжэйшыя і, магчыма, больш далёкія перспектывы.