Вы тут

Гісторыя аднаго пажару. Адноўлены з попелу спарткомплекс «Алімпійскі»


Спартыўны комплекс «Алімпійскі» размясціўся ў сталіцы ў маляўнічым месцы — паблізу лес, штучнае возера, канал Сляпянскай воднай сістэмы, цішыня навокал... І зусім не скажаш, што 34 гады таму гэты прыгажун ператварыўся ў руіны. Пажар на тагачасных «Працоўных рэзервах» стаў адным з самых вялікіх у пасляваенным Мінску. Навюткі па тых часах спарткомплекс не прастаяў з моманту адкрыцця і трох гадоў. Маёмасць на сотні тысяч савецкіх рублёў была ператворана ў попел і разваліны з-за адной запалкі.


Нам уда­ло­ся ад­шу­каць ад­на­го з не­па­срэд­ных удзель­ні­каў тых па­дзей — ве­тэ­ра­на па­жар­най служ­бы Аляк­санд­ра Пу­га­чо­ва. У тыя ча­сы ён пра­ца­ваў на­мес­ні­кам ка­ман­дзі­ра ад­ной з па­жар­ных час­цей Мін­ска і ад­каз­ваў за ба­я­вую пад­рых­тоў­ку. Ён і па­дзя­ліў­ся сва­і­мі ўспа­мі­на­мі.

— 24 лю­та­га 1985 го­да бы­ла ня­дзе­ля. Па ўсім Са­вец­кім Са­ю­зе іш­лі вы­ба­ры ў Вяр­хоў­ныя і мяс­цо­выя Са­ве­ты на­род­ных дэ­пу­та­таў. 

І так су­па­ла, што 24 лю­та­га — яшчэ і дзень на­ра­джэн­ня ў ма­ёй дач­кі. Мы за­пра­сі­лі са­слу­жыў­цаў, сяб­роў сям'і за свя­точ­ны стол. Жы­лі мы (як та­ды, так і ця­пер) у ква­тэ­ры пры па­жар­на-ава­рый­най вы­ра­та­валь­най час­ці. І вось толь­кі се­лі за стол — раз­да­ец­ца па­жар­ная тры­во­га. 

Я не­ад­клад­на звя­заў­ся з дыс­пет­ча­рам. Мне ска­за­лі, што па­ла­юць «Пра­цоў­ныя рэ­зер­вы». Вось так і па­еха­лі ўсім са­ста­вам ра­та­валь­ні­каў, які са­браў­ся на свя­та. Ба­ёў­кі ў мя­не заўж­ды ля­жа­лі ў ма­шы­не. Гэ­та дзе­ля та­го, каб не губ­ляць час на пе­ра­апра­нан­не, а зра­біць тое ў да­ро­зе.

Бу­ды­нак «Пра­цоў­ных рэ­зер­ваў» быў зда­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю ў 1982 го­дзе. Па­ча­так бу­даў­ніц­тва ку­ры­ра­ваў аса­біс­та Пётр Ма­шэ­раў, які ўба­чыў па­доб­ны бу­ды­нак у ад­ной з за­меж­ных кра­ін і за­га­даў уз­вес­ці па­доб­ны комп­лекс і ў нас. Па тых ча­сах гэ­та быў са­мы вя­лі­кі і су­пер­су­час­ны спар­тыў­ны цэнтр. Вось толь­кі до­све­ду ва ўзвя­дзен­ні па­доб­ных бу­дын­каў бы­ло ня­шмат. На­прык­лад, з бэ­лек так і не зня­лі цэ­ла­фан. Вар­та бы­ло да­брац­ца да яго агню — і плён­ка па­чы­на­ла пла­віц­ца, а па­ла­ю­чыя кроп­лі пад­паль­ва­лі драў­ля­нае па­крыц­цё пад­ло­гі і лаў­кі. Уцяп­ляль­нік у кан­струк­цы­ях па­ста­ві­лі лёг­ка­ўзга­раль­ны. Ма­ца­ван­ні драў­ля­ных арак, якія пад­трым­лі­ва­лі дах, так­са­ма ака­за­лі­ся не­на­дзей­ны­мі. Ад­ным сло­вам, бы­ла ство­ра­на ідэа­льная аб­ста­ноў­ка для рас­паў­сюдж­ван­ня агню. І за­ста­ло­ся толь­кі спус­ціць тры­гер. Ім ста­ла дзі­ця­чае сва­воль­ства.

— Я пас­ля да­ве­даў­ся пад­час рас­сле­да­ван­ня, што ў той дзень у спарт­комп­лек­се трэ­ні­ра­ва­лі­ся луч­ні­кі, — пра­цяг­вае Аляк­сандр Пу­га­чоў. — Яны заўж­ды ма­юць пры са­бе за­пал­кі, якія не­аб­ход­ны для та­го, каб пад­ку­ро­ды­міць бліс­ку­чы на­ка­неч­нік стра­лы, што ад­бі­вае со­неч­ныя пра­мя­ні. Ка­ля ад­ной са сце­нак бы­лі на­гру­ва­шча­ны дзве сцір­ты спар­тыў­ных ма­таў. Хлоп­чык за­лез на ад­ну з іх, да­стаў за­пал­кі і па­чаў кі­даць імі ў ма­ты. Ад­на з іх пры­зям­лі­ла­ся ў шчы­лі­ну па­між ма­та­мі, дзе ля­жа­лі аб­рыў­кі па­пе­ры і ўся­кае ін­шае смец­це. Па драў­ля­ных кан­струк­цы­ях по­лы­мя імк­лі­ва шу­га­ну­ла ўверх. Усе, хто зна­хо­дзіў­ся ў ма­не­жы, кі­ну­лі­ся ўця­каць. На­ват абу­так там па­кі­ну­лі. 

А на ву­лі­цы бы­ло да­стат­ко­ва ма­роз­нае на­двор'е.

...Клу­бы чор­на­га ды­му мы ба­чы­лі за не­каль­кі кі­ла­мет­раў. Не­па­да­лёк ад комп­лек­су ву­лі­ца Ка­лі­ноў­ска­га, па якой мы еха­лі, ро­біць пры­го­жы вы­гін, дзя­ку­ю­чы яму ад­кры­ва­ец­ца вель­мі ма­ляў­ні­чы вы­гляд на спар­тыў­ны комп­лекс. Агню звон­ку мы не ба­чы­лі. За­тое дым ва­ліў з усіх маг­чы­мых шчы­лін. Я ска­заў та­ды: «Хлоп­цы, гэ­та ка­нец!»

Бы­ло зра­зу­ме­ла, што ад­ста­яць ма­неж у агню ўжо не атры­ма­ец­ца. Та­му мы пры­ня­лі ра­шэн­не ра­та­ваць ад­мі­ніст­ра­цый­ны бу­ды­нак. Я з ка­ман­дзі­рам ад­дзя­лен­ня аса­біс­та пра­клад­ваў ма­гіст­раль­ную лі­нію. Зай­шлі ўнутр — а там са­праўд­ная до­мен­ная печ. Агонь шу­гае са сто­лі і да пад­ло­гі. Ста­яў бяс­кон­цы звон — з-за вы­со­кай тэм­пе­ра­ту­ры ў ар­ках ло­па­ла­ся шкло. Ві­да­воч­цы рас­каз­ва­лі, што па да­ху агонь рас­паў­сюдж­ваў­ся ні­бы па га­зе­це.

Мы ста­я­лі ў пра­ёме ад­ной з арак і стрым­лі­ва­лі ва­дой агонь. Але і за­га­сіць яго не ха­па­ла ма­гут­нас­ці. Так вось і бы­ла ні­чыя са сты­хі­яй. Бач­насць — ну­ля­вая. Пра­ца­ваць унут­ры доў­га не атры­ма­ла­ся — мы бы­лі там не больш за чвэрць га­дзі­ны. Ад­нак у ней­кі мо­мант пад­раз­дзя­лен­ні атры­ма­лі ка­ман­ду на вы­хад. Па­ча­ло­ся аб­руш­ван­не кан­струк­цый. Бэль­кі арак скла­лі­ся «до­мі­кам». Утва­рыў­ся за­ліш­ні ціск, які мя­не з ка­ман­дзі­рам ад­дзя­лен­ня вы­кі­нуў у вес­ты­бюль. Мы ўпа­лі і вы­пус­ці­лі з рук ства­лы. А ка­лі пад­ня­лі­ся і зноў кі­ну­лі­ся на­зад, то ўба­чы­лі, што агню ўжо і ня­ма. Толь­кі вось дош­кі, якія ля­жа­лі па­між арак, тле­лі яшчэ доў­га. Да і не паў­сюль мож­на бы­ло да­лез­ці свое­ча­со­ва. Та­му пра­ліў­ку мы ра­бі­лі яшчэ вель­мі доў­га...

Па­жар стаў над­звы­чай­ным зда­рэн­нем — лі­чы­це, у дзень вы­ба­раў зга­рэў на­вют­кі спарт­комп­лекс. 

З Маск­вы пры­ля­цеў на­мес­нік на­чаль­ні­ка Га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня па­жар­най ахо­вы МУС СССР Ігар Кімс­тач, каб на мес­цы кі­ра­ваць шта­бам і ра­біць рас­сле­да­ван­не та­го, што зда­ры­ла­ся. Па­мя­таю, змерз­лі мы ўсе та­ды моц­на, ба­ёў­кі за­ле­дзя­не­лі. Усе мок­рыя, у часць пры­еха­лі толь­кі ўве­ча­ры, каб па­есці. За­тым вяр­ну­лі­ся на раз­бор­ку за­ва­лаў. Доб­ра яшчэ, што ад­ста­я­лі ў агню ад­мі­ніст­ра­цый­ны кор­пус.

...Ве­да­е­це, не­рэ­аль­на па­шан­ца­ва­ла, што ў той дзень ні­вод­ны ча­ла­век не за­гі­нуў. Дзе­ці і трэ­нер па­спе­лі вы­бег­чы, не па­цяр­пе­лі і па­жар­ныя.

«Да­вя­ло­ся ад­будоўваць на­ват фун­да­мент»

Па га­ра­чых сля­дах бы­ла за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва па ар­ты­ку­ле 97 Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са БССР — «Зні­шчэн­не дзяр­жаў­най або гра­мад­скай ма­ё­мас­ці». Рас­сле­да­ван­нем над­звы­чай­най сі­ту­а­цыі зай­ма­ла­ся спе­цы­яль­ная ка­мі­сія Га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня па­жар­най ахо­вы МУС СССР. Агуль­ны ўрон склаў паў­та­ра міль­ё­на руб­лёў — кас­міч­ная ліч­ба па тых ча­сах. Мно­гія ад­каз­ныя асо­бы бы­лі вы­клю­ча­ны з пар­тыі і вы­зва­ле­ныя ад зай­ма­ных па­са­даў. Ад­наў­лен­не спарт­комп­лек­су за­цяг­ну­ла­ся на доў­гія дзе­сяць га­доў — не толь­кі з-за моц­ных па­шко­джан­няў, але і з-за эка­на­міч­ных пер­тур­ба­цый.

Аляк­сандр Пу­га­чоў пас­ля пе­рай­шоў на па­са­ду ка­ман­дзі­ра па­жар­най час­ці, у якой пра­ца­ваў, і аса­біс­та ку­ры­ра­ваў пы­тан­не про­ці­па­жар­най аба­ро­ны ад­наў­ля­е­ма­га бу­дын­ка.
Но­выя кан­струк­цыі апра­цоў­ва­лі­ся вог­не­за­сце­ра­галь­ным рэ­чы­вам ме­та­дам глы­бо­ка­га пра­моч­ван­ня. Іх пры­во­зі­лі з ад­на­го з аб­лас­ных цэнт­раў Бе­ла­ру­сі на цяг­ні­ках. Ме­та­ліч­ныя ма­ца­ван­ні бэ­лек так­са­ма не за­ста­лі­ся без ува­гі. На­прык­лад, за­мкі, якія бы­лі па­стаў­ле­ны пад­час ад­наў­лен­ня, здоль­ны вы­трым­лі­ваць у по­лы­мі да дзвюх з па­ло­вай га­дзін. Каб аба­ра­ніць фер­мы і па­крыц­ці, бы­ла зман­ці­ра­ва­на спе­цы­яль­ная сіс­тэ­ма па­жа­ра­ту­шэн­ня. Ма­неж аб­ста­ля­ва­лі ды­ма­вой сіс­тэ­май па­жар­най сіг­на­лі­за­цыі і вя­лі­кай коль­кас­цю па­жар­ных кра­наў.

— ...Мне вель­мі прык­ра, што агонь зні­шчыў столь­кі ча­ла­ве­чай пра­цы, — ка­жа ве­тэ­ран. — На­зад жа час не па­вер­неш. Ца­на на­ву­чан­ня абы­шла­ся вель­мі до­ра­га. Ну за­ку­ро­ды­мі­ла­ся б столь, па­ло­па­лі­ся б віт­ра­жы, але кан­струк­цый­ныя эле­мен­ты за­ста­лі­ся б не­па­шко­джа­ныя. А так да­вя­ло­ся ад­наў­ляць на­ват фун­да­мент!

Ця­пер аб бы­лой тра­ге­дыі не на­гад­вае ні­што. У па­мяш­кан­ні спар­тыў­на­га комп­лек­су «Алім­пій­скі» зай­ма­юц­ца гім­нас­ты, плыў­цы, тэ­ні­сіс­ты, фут­ба­ліс­ты, ва­лей­ба­ліс­ты, бак­сё­ры, бар­цы... Вось толь­кі луч­ні­кі тут больш не трэ­ні­ру­юц­ца.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК

Фо­та да­дзе­на Мін­скім га­рад­скім упраў­лен­нем Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Грамадства

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Афіцыйныя святкаванні і асноўныя мерапрыемствы гарадскога Міленіума пройдуць 6—8 верасня.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ляльку з секс-шопа, галубоў на ігрушы і дзяўчынку, якая схавала пашпарты.