Вы тут

Евангелле з Лаўрышава зноў на Радзіме


Усё часцей і часцей мы чуем, чытаем, бачым навіны пра вяртанне на Беларусь каштоўнасцяў, праз розныя прычыны страчаных, вывезеных, забытых. І хоць часам гаворка ідзе не пра непасрэднае вяртанне арыгіналаў, а пра магчымасць сучаснікаў вывучаць, знаёміцца з гістарычнымі, культурнымі, кніжнымі і рэлігійнымі помнікамі праз іх электронныя ці факсімільныя ўзнаўленні, такія весткі не могуць не выклікаць радасць.


Вось — новая падзея. У Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар факсімільнага выдання ўнікальнага для кніжнай культуры нашай краіны рукапіснага Лаўрышаўскага Евангелля. Уся грандыёзная і высакародная задумка ўвасобілася ў жыццё дзякуючы супрацы Нацыянальнай бібліятэкі, Пасольства Украіны ў Беларусі, выдавецтва «Горобець».

Гэтая ўнікальная кніга датуецца ХІІІ—XIV ст., яна была створана для праваслаўнага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад Наваградкам (пра гэта сведчаць дарчыя запісы). У XIX ст. Евангелле было вывезена ў Кракаў, дзе і сёння захоўваецца ў Бібліятэцы князёў Чартарыйскіх.

Каштоўнасць кнігі — не толькі ў гісторыі і тэксце, але і ў аздабленні. Лаўрышаўскае Евангелле ілюстравана мініяцюрамі, пераплёт упрыгожаны каштоўнымі камянямі і фігурнай металічнай пласцінай з выявай святога воіна (магчыма, такім чынам нашы продкі захавалі памяць пра князя Войшалка).

Выбар рэдакцыі

Культура

«Звязда» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

«Звязда» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Раім вам у наступным годзе адправіцца туды самім.

Культура

Мастачка Алеся Скарабагатая: Няма мэты падабацца

Мастачка Алеся Скарабагатая: Няма мэты падабацца

Імя мастачкі гучыць усе пяць гадоў правядзення «Асенніх салонаў».

Спорт

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Як варатар зборнай Беларусі па пляжным футболе сумяшчае гульню з роляй настаўніка і бацькі.  

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.