Вы тут

Народная вытанчанасць


Высокае званне для артысткі балета Ірыны Яромкінай


Вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра стала народнай артысткай Беларусі. Больш чым 20 гадоў у тэатры, каля 40 партый, выкананых на сцэне, сярод найбольш яркіх — вобраз Настассі Слуцкай, створаны ў балеце Вячаслава Кузняцова, маленькай жанчыны, якая здолела абараніць свой горад і сваіх дзяцей. Партыя, у якую Ірына Яромкіна ўклала ўсю сваю жаноцкасць: маці трох дзетак выдатна разумее сваю гераіню. Гэта наогул рэдкасць для такога віду мастацтваў, як балет, калі ў артысткі атрымліваецца сумяшчаць жыццёвую ролю маці і паспяхова рэалізоўвацца ў тэатры, быць запатрабаванай у самых розных балетах. «Я магу бясконца гаварыць пра маю прафесію — балет і пра маіх дзяцей, таму што менавіта гэта і ёсць маё жыццё», — прызнавалася Ірына Яромкіна, якая зведала і драмы, і радасці як у асабістым, так і ў творчым жыцці. Пачынала ў тэатры артысткай кардэбалета, але стала салісткай і сапраўднай зоркай, на якую ходзяць паглядзець. Не адмаўляла сабе ў праве быць шчаслівай жанчынай і маці, несла гэтае званне з гонарам, калі воляй лёсу стала галоўнай у сваёй сям’і. Яна моцная і пры гэтым крохкая.

Нездарма Валянцін Елізар’еў даверыў Ірыне Яромкінай партыю захаканай юнай паненкі ў новай рэдакцыі балета «Рамэа і Джульета»: яна ўмее перадаць складаную гаму пачуццяў. Адэта-Адылія, Ізольда, Сільфіда, Кармэн, Фрыгія, Маша, Рагнеда, Папялушка, Анюта — партыі, у якіх можна пабачыць артыстку. За выкананне партыі Байджан у балеце П. Бюльбюль-аглы «Каханне і смерць» Ірына Яромкіна была адзначана Нацыянальнай тэатральнай прэміяй. Па выніках 2018-га яе прызналі «Чалавекам года ў сферы культуры» ў намінацыі «Харэаграфічнае мастацтва»! І вось навіна пра прысваенне ганаровага звання «Народная артыстка Беларусі» заспела балерыну на гастролях.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.