Вы тут

У Расіі забаранілі хостэлы ў кватэрах


Дзяржаўная дума Расіі прыняла закон аб забароне размяшчэння хостэлаў у жылых памяшканнях. У Жыллёвы кодэкс РФ уносіцца праўка наступнага зместу: "жылое памяшканне ў шматкватэрным доме не можа выкарыстоўвацца для прадастаўлення гасцінічных паслуг", інфармуе 34travel.me.


Галіна Хаванская, старшыня камітэта Дзярждумы па ЖКГ, заявіла, што ўладальнікі "кватэрных" хостэлаў часцей за ўсё не рэгіструюцца афіцыйна, не плацяць падаткі, і пракантраляваць гэтую сітуацыю немагчыма, таму што закон не дазваляе ўваходзіць у жылое памяшканне без дазволу.

Законапраектам супраць хатніх хостэлаў чыноўнікі займаюцца ўжо чатыры гады. Вакол яго было шмат шуму і незадаволенасці. Пры гэтым, як дадала Хаванская, папраўкі ў Жыллёвым кодэксе не перакрыюць ўсе шчыліны для ўтрымання хостэла ў жылых памяшканнях - трэба мяняць яшчэ і законы аб турыстычнай дзейнасці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.