Вы тут

Яны запомнілі...


Размова пра чалавечнасць і талерантнасць у літаратуры як глеба для экранізацый.


Так бывае: захацеў зняць кіно — і зрабіў. Калі моцна захацеў. Калі атрымаў такое ўражанне, якое хочацца перанесці на стужку. Нездарма ж паводле твораў Васіля Быкава вельмі ахвотна здымалі кіно. І здымаюць у ХХІ стагоддзі. І жадаюць зымаць маладыя людзі, проста па закліку душы. І калі вельмі хочацца, каб пачулі, то ўжо не істотна, ці прафесійны ты рэжысёр з суперадукацыяй, ці вельмі апантаны і шчыры аматар кіно. І не думаеш пра тое, ці ёсць сродкі, проста шукаеш такіх жа неабыякавых праз краўдфандынг. І гэты спосаб рабіць справы працуе.

Апавяданне Быкава «Народныя мсціўцы» разлічана на неабыякавых. Яно само — увасабленне неабыякавага стаўлення да чалавека. Не вайна, а людзі, іх маральны выбар у цэнтры падзей. Перажытае гора і памяць пра яго, якая жыве ў вяскоўцаў, апелююць да вяршынства справядлівасці. І людзі разважаюць пра помсту.

Ці адбудзецца яна?.. І што, калі адбудзецца: ці змогуць людзі з гэтым жыць?..

Пісьменнік прапісаў гісторыю з пункту гледжання таго, як ён разумеў сваіх землякоў, з верай у беларусаў, для якіх кроў блізкіх не змываецца новай крывёй, а забойства — смяротны грэх, які ачарняе душу. І планы неяк нязмушана развальваюцца, і рукі не могуць трымаць сякеру… Дык ці можна дараваць — дзеля сябе ж саміх, дзеля жыцця?

Гэтыя пытанні моцна заселі ў галаве Аляксандра Меліхаўца, які захапіўся Быкавым і вырашыў рызыкнуць — стварыць экранізацыю насуперак усім абставінам. Бо часам, каб з’явілася кіно, неабавязкова мець вялікія грошы, прафесійную здымачную групу ды дзяржаўную студыю для працы. Усё можа трымацца на асабістай ініцыятыве, на ўпартасці ісці да канца ў здзяйсненні задумы. У кампаніі па экранізацыі «Народных мсціўцаў» знайшліся прыхільнікі. І, што асабліва важна, ідэю падтрымалі артысты, якія ўвайшлі ў праект. У выніку з’явіўся беларускі фільм, з беларускай мовай і нашымі ж артыстамі (сярод іх лаўрэат Нацыянальнай кінапрэміі ў намінацыі «Дэбют» Арцём Курэнь, а таксама Дзмітрый Давідовіч, Ілья Ясінскі, Канстанцін Воранаў, Аляксандр Вафік, Паліна Дабравольская і іншыя). У першыя дні вясны ў канцэртнай зале «Мінск» прэм’ера чакае гледачоў, якія так жа неабыякава ставяцца да таго, што глядзець, якія чакаюць фільмаў, дзе адлюстраваны беларускі характар. Яго вывучалі, даследавалі, апісвалі (і цяпер гэта робяць) айчынныя пісьменнікі. Нам патрэбна кіно? У нас для яго ёсць літаратура.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.