Вы тут

Элітарна, прэстыжна. вытворча


Галоўная кінастудыя краіны ў чаканні актуальна-сацыяльных сцэнарыяў


Пра гэта казаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар на калегіі ведамства, дзе абмяркоўваліся вынікі працы ў 2018 годзе. Паводле прамовы зразумела, што асноўны клопат пра беларускае кіно па-ранейшаму ўскладаецца на Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм». А яе работа пакрысе набывае станоўчыя тэндэнцыі, пра што сведчаць некаторыя лічбы.

«Па выніках працы за 2018 год у разы перавыкананы ключавыя паказчыкі: павялічылася выручка ў адносінах да 2017 года ад усіх без выключэння відаў дзейнасці (пры гэтым ад рэалізацыі маёмасных правоў паказу фільмаў выручка павялічылася ў 2,8 разу); зменшылася ў 2,3 разу рэальная страта ад бягучай дзейнасці (2017 год — 778 тыс. рублёў, 2018 год — 332 тыс. рублёў). Забяспечана павелічэнне долі фільмаў беларускай вытворчасці ў дзяржаўнай кінасетцы, — адзначыў Юрый Бондар. — Разам з тым кінастудыі па-ранейшаму нестае зваротных сродкаў, вытворчая база можа выкарыстоўвацца больш эфектыўна. Адчуваецца дэфіцыт высокамастацкіх сцэнарыяў актуальнага сацыяльнага зместу.

Не атрымалася спыніць працэс зніжэння наведвальнасці кінасеансаў. Ад аказання паслуг кінасетка атрымала 38,7 мільёна рублёў (на 1,3 мільёна рублёў больш, чым у 2017 годзе). Аднак агульная колькасць гледачоў скарацілася і склала 10 мільёнаў чалавек — амаль на мільён менш, чым у 2017 годзе. Павелічэнне колькасці гледачоў адзначана толькі ў Гродзенскай вобласці — на 80 тысяч чалавек. Наша задача — ператварыць кінатэатры ў прэстыжныя, элітарныя месцы для сустрэчы з кінамастацтвам».

Тым часам акрамя ўнутранага рынку нашы кінематаграфісты прыглядаюцца да іншых рэгіёнаў, дзе можа быць цікавасць да вытворчасці ў Беларусі.

«Паспяховым быў удзел дэлегацыі прадстаўнікоў сферы кінематографа Рэспублікі Беларусь у імпрэзах кінафестывалю краін — удзельніц Шанхайскай Арганізацыі супрацоўніцтва, — адзначыў міністр. — Дасягнутая дамоўленасць пра супрацоўніцтва ў галіне сумеснай вытворчасці анімацыйнага кіно і фільмаў у ігравой форме, у галіне дыстрыбуцыі беларускіх фільмаў на тэрыторыі КНР».

Адметна, што ў якасці партнёраў для стварэння кіно Беларусь усё ж разглядала не толькі калег з суседняй Расіі, дзе, згодна са стэрэатыпным меркаваннем, могуць быць найперш запатрабаваныя тэлефільмы ды серыялы, але насамрэч не толькі яны, а наогул кіно пра сучаснасць з адметным аўтарскім поглядам, што засведчыў фільм Дар’і Жук «Крышталь», высока ацэнены расійскімі крытыкамі. І Беларусь не пакідае надзею на сваё кіно, здольнае зачапіць цяперашняга гледача. Галоўнае, каб ён не забываў пра тое, што яно ёсць. Праўда, аўтары?!.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.