Вы тут

Акадэмія крэатыўных тэхналогій арганізуе ІТ-канікулы для дзяўчат


З 25 па 29 сакавіка пройдуць пазнавальныя мерапрыемствы для школьніц.  Любы педагог, класны кіраўнік, школьны псіхолаг ці хтосьці з бацькоў можа сабраць групу дзяўчат (вучаніц 4-9 класаў) і наведаць разам з імі ў акадэміі заняткі па інтэрнэт-бяспецы, прафарыентацыі ці майстар-клас па сучасных ІТ-навыках (асновах акадэмічнай графікі, медыядызайну, акварэльнаму скетчынгу і іншыя).   


Акадэмія крэатыўных тэхналогій для дзяўчат (ІT Рrіnсеss Асаdеmу) прасоўвае ідэю жаночай тэхнічнай адукацыі. Узрост “прынцэс” — ад 7 да 15 гадоў. Лічыцца, што ва ўмовах  сепаратнага навучання дзяўчаты становяцца больш упэўненымі ў сабе, у іх павышаецца самаацэнка, фарміруюцца лідарскія якасці. 

У акадэміі выкарыстоўваецца новы падыход да напаўнення навучальнага плана (навука, тэхналогіі, інжынерыя, матэматыка плюс мастацтва). Ён стварае баланс паміж творчым пачаткам і тэхналагічным, тым самым палягчае вывучэнне тэхнічных дысцыплін.

Матэматыка, фізіка выкладаюцца праз мастацтва, дызайн, музыку і іншыя цікавыя рэчы. Упор робіцца на ўласныя праекты. Можна, напрыклад, стварыць калекцыю моды (фэшн-калекцыю), 3D-гульню, запусціць відэаблог, запісаць музычны трэк, асвоіць фотарэтуш. Праграма дазваляе развівацца адначасова па 16 прафесійных напрамках у галіне тэхналогій, дызайну, музыкі, медыя...

Важны раздзел праграмы — навыкі для жыцця: работа ў камандзе, камунікатыўнасць, стварэнне стылю, іміджу, крытычнае і крэатыўнае мысленне. Апошняе — вельмі карысны інструмент для жыцця і працы, які дапамагае знаходзіць нестандартныя рашэнні нават у самых складаных сітуацыях.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны, але па папярэдняй рэгістрацыі. Падрабязную праграму ІТ-канікул можна знайсці на сайце.

Адрас ІT Рrіnсеss Асаdеmу —  Мінск, праспект Пераможцаў, 5 (3 паверх).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.