Вы тут

Як супрацоўнічаюць БДУІР і індыйскія ВНУ?


У свой час, у 2016 годзе, парламенцкая дэлегацыя, якую ўзначальваў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, наведала з афіцыйным візітам Індыю. У складзе дэлегацыі з мэтай усталявання супрацоўніцтва прымалі ўдзел і прадстаўнікі БДУІРа. Які плён прынеслі гэтыя кантакты, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.


Па выніках візіту ўпершыню былі падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні і два пагадненні паміж БДУІРам і Інстытутам інфармацыйных тэхналогій Дэлі і праграма супрацоўніцтва паміж гэтай беларускай ВНУ і Нацыянальным інстытутам тэхналогій імя Вісвесварая.

У 2016 годзе БДУІР таксама прыняў удзел у пасяджэнні сумеснай рабочай групы па рэалізацыі пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам развіцця людскіх рэсурсаў Індыі аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.

У выніку праведзенай работы за апошнія чатыры гады ўніверсітэтам заключана і выканана сем кантрактаў у галіне радыёлакацыі агульным аб'ёмам фінансавання 2,2 мільёна долараў ЗША, з іх у мінулым годзе — аб'ёмам 1,1 мільёна долараў.

Сёлета па заказе кампаніі Essіpl выконваецца кантракт агульным аб'ёмам 380 тысяч долараў. Летась БДУІР выйграў тэндар на стварэнне новага тыпу тэлекамунікацыйнай сістэмы для індыйскіх заказчыкаў. У цяперашні час ідзе ўзгадненне ўмоў гэтага кантракта агульным аб'ёмам фінансавання 3,5 мільёна долараў.

Акрамя таго, у 2017—2018 гадах сфарміравана Праграма супрацоўніцтва паміж БДУІРам і Нацыянальным інстытутам тэхналогій імя Вісвесварая на 2018/2019 навучальны год. Выкананы грант «Золь-гель пакрыццё для пераўтварэння энергіі і выкарыстання ў фатоніцы і мікраэлектроніцы», устаноўлены кантакты з Нацыянальным інстытутам тэхналогіі, Індыйскім інстытутам тэхналогій (г. Гувахаці), Індыйскім інстытутам тэхналогій (г. Дэлі), Глабальным універсітэтам Джындал.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?