Вы тут

Якія існуюць стымулы для эфектыўнай палітыкі на месцах?


Сёння, на жаль, далёка не ўсе рэгіянальныя бюджэты самадастатковыя. Якія механізмы для павышэння долі ўласных даходаў у агульным аб'ёме мясцовых бюджэтаў лепш выкарыстоўваць?


Адказ на гэтае пытанне лепш за іншых ведае Мінфін. Яго кіраўнік Максім Ермаловіч расказаў народным абраннікам, якія прымалі ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі і Савета Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, на што неабходна звярнуць увагу. А яшчэ міністр анансаваў новыя падыходы Мінфіна па кіраванні ліквіднасцю сродкаў.

На ўсе пытанні — што рабіць і які інструментарый выкарыстоўваць па фарміраванні асноўных напрамкаў развіцця тэрыторый дзеля эфектыўнай рэгіянальнай палітыкі, накіраванай на павышэнне якасці жыцця насельніцтва, — дапамаглі знайсці адказ прадстаўнікі профільных міністэрстваў. Актывізацыя прадпрымальніцкай ініцыятывы, дапамога ў працаўладкаванні, якасць медыцынскіх паслуг, «смеццевыя войны»... Здаецца, кола абмеркаваных тэм не абмяжоўвалася толькі заяўленай у праграме. Асабліва шмат пытанняў узнікла па рэалізацыі нормаў дэкрэта аб садзейнічанні занятасці, паколькі большасць прысутных узначальвае адпаведныя камісіі ў сваіх рэгіёнах.

Падрабязней аб усім гэтым чытайце ў матэрыялах нашых карэспандэнтаў з Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцей.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Трэніроўкі і здымкі ўдзельнікаў пачнуцца ў красавіку.

Грамадства

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Быць сувораўцам ва ўсе часы было прэстыжна. 

Культура

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Балканскія краіны паўсталі перад гледачом з іх надзённым.