Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Нават калі вы незадаволеныя сабой і сітуацыяй, якая склалася, паспрабуйце знайсці станоўчыя моманты і захоўвайце душэўную раўнавагу. Перашкоды — гэта вынік вашых спроб выйсці на новы ўзровень жыцця, да чаго вы павольна і ўпэўнена рухаецеся. У панядзелак і сераду пажадана не абцяжарваць навакольных сваімі клопатамі. Не задавайце занадта шмат пытанняў — чым больш іх будзе, тым мацнейшым будзе расчараванне.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні самай важнай задачай будзе здабыццё ўплывовых сяброў і атрыманне дакладнай інфармацыі. У панядзелак лепш заняцца завяршэннем няскончаных спраў, асабліва дробных. Аўторак можа аказацца паспяховым днём для вырашэння дзелавых пытанняў і вядзення перагавораў. У суботу лепш не давяраць выпадковым знаёмым, ды і з членамі сям'і быць больш асцярожным. У гэты дзень вялікая магчымасць сварак і разрыву даўніх адносін.

БЛІЗНЯТЫ. На гэты тыдзень не варта планаваць нічога сур'ёзнага, акрамя, вядома, неадкладных працоўных спраў і пытанняў, якія датычацца здароўя, — гэта заслугоўвае самага сур'ёзнага падыходу. У канцы тыдня вас чакае нешта асаблівае і рамантычнае. Каханы чалавек рыхтуе прыемны сюрпрыз — абяцаюць зоркі.

РАК. Паклічце на дапамогу вашу працаздольнасць, добрасумленнасць і пунктуальнасць, і вы будзеце асуджаныя на поспех. Вы цяпер вельмі дыпламатычныя і здолееце знайсці агульную мову з начальствам. У выхадныя прадстаўнікі супрацьлеглага полу пацешаць вас сваёй увагай. Зможаце цудоўна правесці час побач з блізкімі.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні пашырацца вашы магчымасці ў бізнесе і кар'еры, аднак давядзецца браць на сябе адказнасць, асабліва калі займаеце кіруючую пасаду. Калі ж вы не ўпаўнаважаны вырашаць нешта асабіста, выкажыце свае ідэі начальству, і да вас абавязкова прыслухаюцца. Толькі не перагружайце сябе працай і не ўзвальвайце ўсе хатнія клопаты на свае плечы.

ДЗЕВА. Тыдзень пройдзе ў працы і мітусні. Толькі ў пятніцу наступіць час, спрыяльны для падвядзення некаторых вынікаў, падліку і аналізу прыбытку і страт. Паспрабуйце да гэтага дня завяршыць справы, якія паддаюцца завяршэнню. У вольны ад працы час вам варта сур'ёзна заняцца ўладкаваннем свайго жылля, прыбярыце ўсё лішняе і непатрэбнае. Прыўнясіце адчуванні навізны і арыгінальнасці ў сваё жыццё.

ШАЛІ. На гэтым тыдні вы будзеце шмат кантактаваць з людзьмі, але паспрабуйце пры гэтым не сварыцца і публічна не высвятляць адносіны. Зоркі прадказваюць, што вы будзеце разрывацца паміж прафесійнымі абавязкамі і сямейнымі справамі. У панядзелак калегі могуць плесці супраць вас сетку інтрыг, не абвастрайце адносіны. У чацвер пажадана нікуды не спазняцца, бо з такіх дробязяў можа складвацца ваша рэпутацыя. Выхадныя лепш правесці ў коле сяброў.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні ў вас будуць усе магчымасці для паспяховай самарэалізацыі на працы і атрымання дадатковага прыбытку. Каб дамагчыся пастаўленай мэты, ёсць сэнс аб'яднаць намаганні з іншымі людзьмі. Прыйшоў час задумвацца пра рэалізацыю вашых любоўных імкненняў і эратычных жаданняў. Зоркі абяцаюць вельмі рамантычныя выхадныя.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні будзьце цвёрдыя і паслядоўныя, спадзявайцеся толькі на свае сілы. Аўторак можа аказацца эмацыянальна напружаным днём, калі лепш абмежавацца роляй назіральніка. Пачынаючы з серады ў справах азначаюцца добрыя перспектывы. Сіл і энергіі таксама дадасца. Варта задумацца пра сваё стаўленне да людзей, магчыма, вы схільныя патрабаваць залішне шмат. Той, хто зусім нядаўна здаваўся ледзь не ідэалам, можа выявіць далёка не самы лепшы бок характару.

КАЗЯРОГ. Калі вы жадаеце дамагчыся прафесійных вынікаў, трэба дзейнічаць хоць і мякка, але вельмі настойліва. Не сядзіце, склаўшы рукі, нават калі вы абсалютна ўпэўнены ў тым, што ўсё неабходнае для поспеху ўжо зроблена. Ад вашай актыўнасці будзе залежаць увасабленне важных планаў у рэальнасць. У чацвер, займаючыся любімай справай, можаце здабыць згубленую гармонію. Будзьце больш уважлівыя да блізкіх людзей, і яны абавязкова адплацяць вам тым жа.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні сітуацыя на працы будзе складвацца ўдала. Атрымаеце шанц падняцца па кар'ернай лесвіцы. Справы будуць завяршацца лёгка, а любыя праблемы адступяць на задні план. У сераду неабходна сабрацца з сіламі і прыняць важнае рашэнне, якое паўплывае на далейшы лёс. У пятніцу вас можа наведаць цікавая ідэя, паспрабуйце яе зафіксаваць. Субота спрыяльная для зносін з сябрамі.

РЫБЫ. Давядзецца сабрацца і паразважаць пра абавязацельствы перад блізкімі людзьмі, вы занадта доўга раздавалі ім пустыя абяцанні. Веснавыя дзянькі больш схіляюць да весялосці, чым да працы, хоць, вядома, зусім адкруціцца ад апошняй не ўдасца. Самы напружаны час на працы — гэта сярэдзіна тыдня. Пакіньце дастаткова часу для адпачынку. Субота выдатна падыходзіць для рамантычнага спаткання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».