Вы тут

Як выглядае сярэднестатыстычная сучасная беларуска?


Саракадвухгадовая жанчына з вышэйшай адукацыяй, гараджанка, працуе ў сферы паслуг, аховы здароўя, адукацыі, сацыяльных паслуг, актыўная карыстальніца інтэрнэту, фізічна актыўная. Гэта не аб'ява з сайта знаёмстваў, а партрэт сярэднестатыстычнай сучаснай беларускі. Больш за 53 % насельніцтва краіны — жанчыны, яны ж — палова тых, хто заняты ў эканоміцы. Прадстаўніцы прыгожай паловы сёння паспяхова займаюцца прадпрымальніцтвам, працуюць на кіруючых пасадах, ствараюць рабочыя месцы. Пра поспехі жанчын напярэдадні свята гаварылі спецыялісты.


Уклад беларусак у жыццё грамадства і развіццё дзяржавы пастаянна павышаецца. Амаль палову арганізацый у краіне ўзначальваюць жанчыны, яны ж часцей за мужчын маюць вышэйшую адукацыю (кожная трэцяя), а кожная чацвёртая — сярэдне-спецыяльную.

— Сацыяльны і эканамічны статус жанчыны год ад году ўзрастае, і гэта заканамерна, таму што жанчыны — самая вялікая сацыяльна-дэмаграфічная група ў нашай краіне, — адзначыла Марына АРЦЁМЕНКА, намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва. — Узрастанне статусу жанчын — гэта не стыхійны працэс. Больш за 25 гадоў у краіне мэтанакіравана рэалізуецца гендарная палітыка. Цяпер дзейнічае пяты нацыянальны план гендарнай роўнасці, разлічаны да 2020 года.

Для пашырэння эканамічных магчымасцяў жанчын і іх самазанятасці створаны розныя механізмы. Жанчыны, напрыклад, усё актыўней карыстаюцца магчымасцю атрымання бязвыплатных субсідый для адкрыцця ўласнай справы, запэўніла спецыяліст. Летась такіх стала амаль 45 %.

218 жанчын, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за малым да трох гадоў, за апошнія два гады прайшлі бясплатную прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі.

Марына Арцёменка адзначыла важнасць зніжэння двайной занятасці жанчын на карысць развіцця асобаснага патэнцыялу. У краіне занятыя работай 84 % працаздольных жанчын, ходзяць на работу і 91 % тых, хто мае непаўналетніх дзяцей. Пры гэтым яны выконваюць двайную нагрузку, бо ўдвая больш часу трацяць на неаплатную працу па доме і догляд дзяцей.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.