Вы тут

Як у Індыі здзяйсняецца найбуйнейшае ў свеце паломніцтва?


Завяршыўся маштабны рэлігійны фэст Кубха Мела, які з сярэдзіны студзеня праходзіў у горадзе Праяградж (Алахабад), што  на поўначы Індыі. У гэта цяжка паверыць: каля 120 мільёнаў паломнікаў акунуліся ў Сангам - месца зліцця рэк Ганг, Ямуна і міфічнай Сарасваці. Для параўнання: на хадж у Саудаўскую Аравію ў мінулым годзе прыехалі 2,4 мільёна чалавек. Вернікі перакананыя, што рытуальнае купанне ў вызначаным месцы ў пэўны час можа ачысціць чалавека ад грахоў і дапаможа дасягнуць стану "мокша" - вызваліць з кругазвароту нараджэння і смерці. Як  здзяйсняецца найбуйнейшая ў свеце пілігрымка?


Мегабітва за нектар неўміручасці

Карані Кумбха Мелы сыходзяць у глыбокую старажытнасць.  У аснове абраду, які таксама называюць святам збаноў, - міфічная мегабітва багоў і асураў (дэманаў ці антыбагоў) за збан Амрыта з нектарам неўміручасці, які ўзбілі з малочнага акіяна. Лічыцца, што кроплі Амрыта ўпалі на зямлю ў чатырох месцах - у Праяграджы, Харыдвары, Уджайне і Нашыке.  Першае апісанне свята збаноў пакінуў у VII стагоддзі кітайскі паломнік Сюаньцзан, які адзначаў, што святкаванне суправаджаецца раздачай міласціны жабракам. Вялікі мудрэц Шанкара заклікаў збірацца на Кумбха Мелу для абмеркавання надзённых багаслоўскіх пытанняў.

У раёне горада Алахабад (нядаўна пераназваным у Праяградж) свята праходзіла кожныя 12 гадоў.  Фэст пачынаецца, калі Юпітэр ўваходзіць у сузор'е Вадаліва (у індыйскай астралогіі яно называецца Кумбха - "збан"), Сонца - у сузор'е Казярога, а Месяц - у сузор'е Авена. Дакладны час пачатку і завяршэння такога параду планет (а такім чынам, і рытуальных купанняў) складае ад паўтара да трох месяцаў і вызначаецца кожны раз нанова вядучымі святарамі-астролагамі.  Яны таксама вылічаюць і іншыя дэталі будучага мерапрыемства, у тым ліку даты галоўных купальных дзён, так званых каралеўскіх снанаў, калі вада асабліва “нектарная”.  Інфармацыя такога роду сакрэту сабой не ўяўляе і вольна распаўсюджваецца ў Індыі.

 Штучны інтэлект у дапамогу

У гэтым годзе пілігрымка называлася "ардх Кумбха" (палова Кумбха), што адзначае дату паміж двума паўнавартаснымі Кумбха. Уздоўж ракі быў узведзены маштабны палатачны горад. "Мы працавалі над гэтым больш за год", - сказаў у інтэрв'ю ВВС супрацоўнік мясцовай адміністрацыі Раджыў Рай. Прыкладна шасці тысячам рэлігійных і культурных арганізацый былі выдзелены ўчасткі, на якіх узводзілі палаткі для паломнікаў з усёй Індыі і з-за мяжы. Па словах Раджыва Рая, перыметр месца паломніцтва дасягнуў больш за 32 кв.  кіламетраў, што адпавядае маштабам немаленькага горада. Кумбха Мела праходзіць ужо шмат стагоддзяў, але толькі ў апошнія дзесяцігоддзі сюды сталі прыбываць мільёны паломнікаў. Бюджэт фестывалю склаў каля 400 мільёнаў ​​долараў.  "Гэта амбіцыйны праект. Мы літаральна будуем цэлую краіну", - адзначылі мясцовыя ўлады. І гэта насамсрэч так - нацыянальнае свята нават можна ўбачыць з космасу.

За апошні год інфраструктура Алахабада была значна мадэрнізаваная. Сярод іншага пабудаваны новы аэрапорт, што дасць магчымасць пасажырам з Дэлі далятаць сюды менш чым за гадзіну. Вуліцы горада пашырылі, пабудавалі новыя дарожныя развязкі.  У самым раёне паломніцтва пракладзена больш за 300 кіламетраў новых дарог. Вакол горада пабудавалі велізарныя паркоўкі, разлічаныя на паўмільёна аўтамабіляў.

 На чыгунцы дадалі ў расклад сотні цягнікоў. "Мы чакалі, што каля 3,5 млн паломнікаў прыбудуць на цягніках. Усе восем вакзалаў былі мадэрнізаваны і пашыраны", - кажа прадстаўнік чыгуначнай кампаніі Індыі Аміт Малаві. Персанал вакзалаў павялічаны на 5000 чалавек. У горад з іншых раёнаў краіны накіравана больш за 30 тысяч паліцэйскіх і вайскоўцаў для забеспячэння бяспекі і рэгулявання руху.

 Адзін з вышэйшых чыноў мясцовай паліцыі Кавіндра Пратап Сінгх  растлумачыў, што яго падначаленыя старанна распланавалі, дзе менавіта ўсталёўваць КПП і загараджальныя бар'еры.  "Наш прыярытэт - прадухіленне цісканіны або любых іншых надзвычайных здарэнняў, - заўважыў ён.  - Мы працавалі кругласутачна, каб забяспечыць бяспеку". Улады кажуць, што ўпершыню прымяняліся тэхналогіі штучнага інтэлекту для таго, каб сачыць за рухам людзей. "Мы ўсталявалі больш за тысячу камер вонкавага назірання, каб у выпадку неабходнасці перанакіроўваць паток паломнікаў", - паведаміў Кавіндра Пратап Сінгх.

Рыс і верталёты

Большасць паломнікаў прыязджаюць толькі на невялікі прамежак часу і прывозяць ежу з сабой. Палатачныя лагеры, узведзеныя для тых, хто застаецца на Кумбха Мэла на месяц ці даўжэй, залежаць ад мясцовых уладаў у тым, што тычыцца дастаўкі харчавання. Было арганізавана пяць вялізных складоў для размеркавання рысу, мукі, цукру. Усё гэта раздаецца бясплатна ў палатачных лагерах, арганізаваных рэлігійнымі арганізацыямі, альбо прадаецца з велізарнай зніжкай для астатніх паломнікаў. 150 тысяч малазабяспечаных вернікаў атрымалі спецыяльныя харчовыя карткі, па якіх ім выдавалі рыс, муку, цукар. Паломнікам таксама даецца бясплатная вада.

 З 1 снежня ў раёне месца паломніцтва працуе бальніца, разлічаная на 100 чалавек.  Таксама адкрыты 10 менш буйных бальніц.  Гэтага, аднак, відавочна недастаткова. "У нашы паліклінікі кожны дзень прыходзяць тры тысячы чалавек", - кажа доктар Ашок Кумар Палівал, кіраўнік службы медабслугоўвання ў палатачным мястэчку  для паломнікаў. У яго каманду ўваходзяць 193 дактары, а таксама 1500 іншых медработнікаў - мядсёстры, фармацэўты, і нават дантысты. У шпіталях устаноўленыя аперацыйныя, і яны могуць праводзіць рэнтген і лабараторныя тэсты. "У нашым распараджэнні 86 машын хуткай дапамогі, дзевяць катэраў хуткай дапамогі і адзін верталёт. Мы гатовыя да любога развіцця падзей", - кажа доктар Ашок Кумар Палівал.

Для мільёнаў паломнікаў усталявалі 122 тысячы партатыўных туалетаў, а таксама 20 тысяч смеццевых скрынь.  Улады нанялі 22 тысячы чалавек для уборкі смецця. Улады таксама загадзя паклапаціліся аб санітарыі: за некалькі дзён да пачатку свята яны прачысцілі раку, ваду з якой вернікі не толькі п'юць, але і выносяць з сабой у бутэльках.

Выхад садху

Толькі ў першы дзень сёлетняга рэлігійнага фэсту Кумбха Мела наведалі 15 мільёнаў чалавек.  Але самы вялікі наплыў паломнікаў - каля 30 мільёнаў - адзначаны 4 лютага, паколькі гэты дзень астролагі называюць асабліва спрыяльным для абмыванняў. Перад тым як зайсці ў ваду, некаторыя вернікі цалкам распранаюцца, другія прыкрываюцца гірляндамі.  Ужо знаходзячыся ў вадзе індуісты пачынаюць спевы.  Затым група людзей выходзіць, дазваляючы другім вернікам выканаць святы рытуал і ачысціцца.         

Адна з галоўных адметнасцяў Кумбха Мелу - садху, так называюць у Індыі аскетаў, якія адракліся ад свету і засяродзіліся на духоўных практыках. Яны адмовіліся нават ад свайго адзення.  Свае аголеныя цела, як ахоўным пластом, яны пакрываюць попелам. У ходзе Кумбха Мела 2013 года жанчынам-аскетам упершыню дазволілі здзейсніць рытуальнае купанне ў Сангаме.

Аскеты з дапамогай медытацыі праробліваюць са сваімі целамі неверагодныя эксперыменты.  Да прыкладу, адзін пажылы садху вось ужо шмат гадоў запар трымае сваю правую руку ў выцягнутым і прыпаднятым становішчы, у выніку чаго яна ў яго атрафіравалася і стала падобная на галінку дрэва.  Сёлета садху па традыцыі ўзначалілі працэсію са сланоў, вярблюдаў, коней, калясніц і музычных калектываў.

Дзівосны 55-дзённы фестываль Кумбха Мелу, які, дарэчы, прызнаны самай масавай падзеяй у свеце, завершыўся. "Зорная брама" зачынілася. Да чарговага параду планет.

Захар БУРАК

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».