Вы тут

У Эфіопіі разбіўся Boeing-737. На борце знаходзілася 157 чалавек


У Эфіопіі разбіўся самалёт Boeing-737 авіякампаніі Ethiopian Airlines, піша ria.ru.


На борце знаходзілася 149 пасажыраў і восем членаў экіпажа, заявіў прэм'ер-міністр краіны Абій Ахмед Алі. Усе, хто быў на борце, загінулі, - паведамляе BBC са спасылкай на афіцыйнае паведамленне авіякампаніі. Ніхто не выжыў.

"Офіс прэм'ер-міністра ад імя ўрада і народа Эфіопіі выказвае самыя глыбокія спачуванні сем'ям, якія страцілі сваіх блізкіх на Boeing 737 Ethiopian Airlines, які выконваў рэгулярны рэйс у Найробі, Кенія, гэтай раніцай", - паведаміў ён у Twitter.

"Самалёт Boeing 737-800 MAX з рэгістрацыйным нумарам ET-AVJ вылецеў у 08:38 па мясцовым часе (супадае з мінскім) з міжнароднага аэрапорта Боле ў Адыс-Абебе і страціў сувязь у 08:44", - паведамляецца ў прэс-рэлізе Ethiopian Airlines.

Як удакладняе авіякампанія, трагедыя адбылася недалёка ад горада Дэбрэ-Зэйт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.