Вы тут

У Кітаі пачалася татальная праверка


Пад увагай - бяспека харчовых прадуктаў у школах.


Як паведаміла Міністэрства адукацыі КНР, у школах на працягу новага вясновага семестра праводзіцца агульнанацыянальная праверка бяспекі харчовых прадуктаў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Колькасць выпадкаў, звязаных з харчовымі атручваннямі, адносна высока вясной, гаворыцца ў цыркуляры, сумесна апублікаваным Канцэлярыяй міністэрства і Дзяржаўным упраўленнем па рэгуляванню рынку.

Мясцовыя ведамствы адукацыі і органы кантролю за рынкам павінны выявіць прабелы ў сістэме кантролю за бяспекай харчовых прадуктаў у школах і забяспечыць прыкметнае скарачэнне колькасці выпадкаў харчовых атручванняў.

Цыркуляр патрабуе ад школ правесці ўнутраную праверку ў такіх аспектах, як кантроль за бяспекай харчовых прадуктаў, санітарыяй, харчаблокамі, сырымі інгрэдыентамі, а таксама стан здароўя і дзейнасць людзей, якія маюць прамы доступ да прадуктаў харчавання ў школах.

Мясцовыя ўлады павінны праводзіць выбарачныя праверкі школ і праверкі пастаўшчыкоў, закусачных і бакалейных крам паблізу школ, адзначаецца ў цыркуляры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».