Вы тут

17000 кіроўцаў пажыццёва пазбавілі правоў


Паведаміла Міністэрства грамадскай бяспекі КНР.


Летась у Кітаі 17.264 чалавек былі пажыццёва пазбаўлены правоў кіроўцы, паведаміла Міністэрства грамадскай бяспекі (МГБ) КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Сярод іх 5149 чалавек былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці пасля траплення ў сур'ёзныя дарожна-транспартныя здарэнні за кіраванне ў нецвярозым стане. Астатнія 12.115 чалавек праходзілі па справах пра ўцёкі з месца ДТЗ.

Міністэрства таксама паведаміла, што ў мінулым годзе колькасць загінуўшых пры ДТЗ знізілася на 0,9 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам, у той час як колькасць сур'ёзных ДТЗ, кожнае з якіх забрала жыцці дзесяці чалавек і больш, скарацілася на 44,4 працэнта.

У 2018 годзе ў краіне было зарэгістравана 22,85 млн новых аўтамабіляў і 22,55 млн новых кіроўцаў, было ўведзена ў эксплуатацыю 86 тыс. км аўтадарог. Паводле ацэнак міністэрства, у 2019 годзе ў краіне 2,46 млрд паездак будзе здзейснена аўтамабільным транспартам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».