Вы тут

Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў пройдзе 27-28 сакавіка ў Магілёве


Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў "Шчаслівыя разам" пройдзе ў Магілёве 27-28 сакавіка, піша БЕЛТА. 


Фота: news.vsemetri.com

У творчым спаборніцтве прымуць удзел 8 сем'яў, якія прайшлі папярэдні адбор. У першы дзень канкурсантам неабходна будзе праявіць свае здольнасці і навыкі ў спартыўным спаборніцтве "Вясёлыя старты для маладых сем'яў", тэматычным кулінарным майстар-класе з праверкай эрудыраванасці па пытаннях правільнага і здаровага харчавання, а таксама шоў-конкурсе "Гатаванне стравы для сямейнай вячэры".

У фінале, 28 сакавіка, на сцэне Палаца культуры вобласці сем'і прадставяць візітную картку "Ты памятаеш, як усё пачыналася?", прэзентуюць стыльны family look, а таксама гледачоў чакае творчае выступленне з удзелам усіх членаў сям'і "Сям'я талентамі багатая".

Па выніках двух конкурсных дзён журы вызначыць пераможцаў і прызёраў, якіх узнагародзяць дыпломамі і прызамі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства адукацыі Беларусі, Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.