Вы тут

Хакатон для настаўнікаў і прадстаўнікоў ІТ-сферы пройдзе ў Мінску


EduTHON — гэта двухдзённая творчая лабараторыя, падчас якой прафесіяналы са сферы адукацыі і ІТ збіраюцца разам, каб абмяняцца ідэямі, аб'яднацца  па інтарэсах і стварыць карысны прадукт. Гэта можа быць прапанова па рашэнні праблемы ў сферы адукацыі (першыя крокі і канцэпцыя праекта) або тэхнічны адукацыйны прадукт (мабільная праграма, вэб-сэрвіс).


Хакатон  для настаўнікаў — гэта выдатная магчымасць прапампаваць навыкі праектнай дзейнасці, паспрабаваць новы фармат, які можна будзе выкарыстоўваць на занятках, даведацца больш пра інфармацыйныя тэхналогіі і сучасныя прафесіі.

Для прадстаўнікоў ІТ-сферы, якія маюць навыкі праграмавання, хакатон — магчымасць прымяніць на практыцы свае веды і новыя інструменты, падзяліцца карыснымі тэхнікамі з педагогамі. Тэмы, над якімі можна працаваць, ніхто не абмяжоўвае: можна выбраць любую, напрыклад, навыкі ХХІ стагоддзя, павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў, сувязь паміж бізнесам і школамі.

Вынікам хакатона і сумеснай працы настаўнікаў і IT-спецыялістаў павінен стаць  прататып будучай праграмы ці ўжо гатовы да запуску мінімальна жыццяздольны прадукт, першая версія праграмы, на якой можна пратэсціраваць ідэю.

Хакатон пройдзе 23-24 сакавіка. Удзел у ім бясплатны. Настаўнікам з іншых гарадоў на час мерапрыемства прадастаўляецца жыллё. 

Мерапрыемства арганізуе Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” пры падтрымцы кампаніі PandaDoc.

 Заяўкі на дзел у хакатоне прымаюцца да 12 гадзін 15 сакавіка. Для ўдзелу трэба запоўніць анлайн-анкету.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Грамадства

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

У кожным з гарадоў адкрываліся памятныя знакі, праходзілі экскурсіі і мітынгі.

Палітыка

Віншаванне Прэзідэнта з Днём народнага адзінства

Віншаванне Прэзідэнта з Днём народнага адзінства

«Наша краіна — Беларусь. Мы — адзіны народ».