Вы тут

Аб'ёмы будаўніцтва жылля ў Мінску будуць скарачаць


Прэзідэнт правёў сустрэчу са старшынёй Мінгарваканкама Анатолем Сіваком.


Новага гаспадара ў асобе былога міністра транспарта і камунікацый беларуская сталіца атрымала крыху больш за тры месяцы таму. У скорым часе пасля прызначэння актыў Мінска чакала вялікая нарада ў Прэзідэнта, на якой вызначаны асноўныя кірункі ў развіцці сталіцы. Сярод іх: будучыня гарадоў-спадарожнікаў, безбар’ернае асяроддзе, пашырэнне канцэпцыі “разумнага горада”, удасканаленне транспартнай інфраструктуры, рэканструкцыя і добраўпарадкаванне тэрыторый.

Асноўнымі  пытаннямі чарговай сустрэчы сталі  сфера будаўніцтва жылля (у тым ліку і арэнднага), палітыка цэнаўтварэння ў гэтай галіне, мадэрнізацыя нацыянальнаг аэрапорта "Мінск" і транспартнай інфраструктуры.

"У былыя часы мы прынялі канцэпцыю будучай забудовы і добраўпарадкавання Мінску і дамовіліся пра тое, што паціху, наколькі атрымаецца, будзем зварочваць будаўніцтва ў Мінску і выносіць яго ў гарады-спадарожнікі, каб не паўтарыць  сумны лёс роднасных нам гарадоў. Вазьміце Кіеў, Піцер, я ўжо не кажу пра Маскву, калі рэсурсы ў тым ліку і працоўныя сцягваюцца ў адно месца", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларуская сталіца ўжо мае два мільёна жыхароў, а гэта больш за 20% ад агульнай колькасці беларусаў. "Мінск не рызінавы”, — падкрэсліў Прэзідэнт і дадаў: “Я ведаю, як мінчане гэта ўспрынялі. Яны падтрымліваюць  такую тэндэнцыю. Ды і гарады-спадарожнікі вызначаны. Яны недалёка. Галоўнае, каб была транспартная сувязь і працоўныя месцы".

Яшчэ адна тэма для абмеркавання кіраўніка краіны і мэра — уладкаванне аэрапорта. Паводле слоў Прэзідэнта, за былым міністрам транспарта і камунікацый ёсць "доўг" — другая ўзлётна-пасадачная паласа. "Мы яе павінны з вамі наведаць у красавіку-маі, калі вы вызначыце, увесці ў эксплуатацыю", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя  аднаўлення самаго аэрапорта трэба палепшыць і транспарную сувязь паміж сталіцай і галоўнай паветранай артэрыяй краіны. "Мы павінны былі запусціць туды цягнік з улікам існуючых чыгуначных шляхаў", — нагадаў беларускі лідар і акцэнтаваў увагу: "Трэба ў гэтым годзе, максімум у будучым, рэалізаваць гэтую ідэю".

Ад будучыні сучаснага аэрапорта — да лёсу былога. Прэзідэнту даклалі аб забудове тэрыторыі старога аэрапорта .

Новы мэр уносіць шмат прапаноў па будаўніцтву арэндных дамоў, рэалізуецца пілотны праект па будаўніцтве кватэр для чаргавікоў у Смалявічах.

"Людзі павінны разумець, што мы кожны год, пасля ІІ Еўрапейскіх гульняў асабліва ўзмоцнена пачнем скарачаць аб'ёмы будаўніцтва ў Мінску. Таму той, хто зразумее гэта раней усіх, той і выйграе. Я ведаю, што ўжо каля паўтары тысячы, а можа і дзве тысячы чаргавікоў жадаюць будавацца ў Смалявічах", — канстатаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прыйдзецца пайсці і на непапулярную для пэўных асоб меру па цэнавой палітыцы ў галіне будаўніцтва. Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў пра абмежаванне рэнтабельнасці  будаўніцтва да пяці працэнтаў. 

"Завод эфектыўных прамысловых канструкцый ужо пабудаваў не адзін дом. На мой погляд, выдатна атрымалася. Чаму мы павінны мець справу з рознага роду жулікамі, іначай іх не назавеш? Яны скуру дзяруць з людзей! Пяць працэнтаў рэнтабельнасці , прадпрыемства будуе, мае грошы. Людзі плацяць у два разы менш пры пакупцы жылля", — паведаміў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт даручыў за вясну вывучыць гэты вопыт і дакласці магчымасці распаўсюджвання гэтай схемы. "На прынцыпах Завода эфектыўных прамысловых канструкцый прыходзьце і будуйце з пяціпрацэнтнай рэнтабельнасцю. Хто хоча, хай будуе. Хопіць лазіць у кішеню людзям", — акцэнтаваў увагу на гэтым прынцыповым пытанні Аляксандр Лукашэнка.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».