Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра найбольш актуальныя падзеі выхадных.


1. Віталь Пясняк заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы па вольнай барацьбе сярод спартсменаў да 23 гадоў ў Нові-Сад (Сербія).

У вагавой катэгорыі 125 кг беларус выйграў у фінале ва ўкраінца Юрыя Ідзінскага.

У спаборніцтвах барцоў вольнага стылю ў Нові-Садзе ў актыве беларускай каманды яшчэ бронзавы медаль, які заваяваў Дзяніс Храмянкоў. Сярод барцоў грэка-рымскага стылю на маладзёжным кантынентальным форуме ў Сербіі трэція месцы занялі Аляксандр Лявончык (67 кг) і Станіслаў Шафарэнка (82 кг). У жаночай зборнай Беларусі на вышэйшую прыступку п'едэстала паднялася Анастасія Зімянкова (72 кг), а «бронза» ў актыве Ксеніі Станкевіч (50 кг).

2. Максім Варабей заваяваў сярэбраны медаль у мас-старце на ХХІХ зімовай Універсіядзе ў Краснаярску.

Перамогу атрымаў нарвежскі біятланіст Эспен Улдал.

Для беларускай зборнай гэта трэці медаль Універсіяды, на рахунку нашай каманды яшчэ дзве залатыя ўзнагароды.

3. Ганна Малышчык перамагла ў кіданні молата на Кубку Еўропы ў славацкім Шаморыне з найлепшым вынікам сезона ў свеце.

У чацвёртай спробе ўладальніца ганаровага трафея выйшла ў лідары — 74 м 8 см, а ў заключнай спробе адправіла снарад на 74 м 95 см. Гэты вынік з'яўляецца найлепшым у сезоне ў кіданні молата ў жанчын. Другое месца заняла Ёана Фёдараў з Польшчы — 73 м 22 см, бронзавым прызёрам стала Ірына Клімец з Украіны — 72 м 53 см.

4. Адбыліся матчы 1/4 фіналу Кубку Беларусі па футболе.

Салігорскі «Шахцёр» разграміў «Белшыну» — 5:0, мінскія дынамаўцы выйгралі ў гасцей са «Слуцка» з лікам 2:0, футбалісты «Віцебска» дома адолелі гомельскі «Лакаматыў» 1:0, барысаўскі БАТЭ на сваёй арэне разышоўся мірам з гасцямі з «Іслачы» — 1:1. Паядынкі ў адказ за выхад у паўфінал пройдуць 14—16 сакавіка.

5. Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сталі чвэрцьфіналісткамі парнага разраду турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе.

У матчы 1/8 фіналу беларуска-бельгійскі тандэм перайграў амерыканска-славенскі дуэт Ракель Атава / Катарына Срэботнік — 5:7, 6:3, 11:9. У чвэрцьфінале Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс будуць сапернічаць з амерыканскай парай Кейтлін Крысціян / Эйжа Мухамад.

6. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова атрымаў восьмую перамогу запар у SЕHА-лізе і за тур да заканчэння першага этапу забяспечыў сабе пуцёўку ў «Фінал чатырох».

У паядынку 17-га тура БГК упэўнена перайграў «Заграб» з лікам 31:26. Пасля 17 праведзеных матчаў БГК займае 4-е месца ў турнірнай табліцы, набраўшы 36 ачкоў. Наперадзе македонскі «Вардар» і «Заграб», у якіх па 39 ачкоў, у яшчэ аднаго харвацкага клуба «Нэксе» 36 балаў. Свой заключны матч рэгулярнага чэмпіянату БГК імя Мяшкова правядзе 13 сакавіка ў гасцях у «Нэксе».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: ​Медаль з сусветным рэкордам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».