Вы тут

У Мінску пройдуць Дні культуры еўрапейскіх краін


Еўрапейскія гульні гэта не толькі захапляльныя спартыўныя моманты, але і ўнікальная магчымасць для нашай краіны паказаць багацце сваёй культуры, традыцый. Таму Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў сумесна з Міністэрствам культуры і Мінгарвыканкамам рыхтуе праграму мерапрыемстваў у дні правядзення гэтага турніру. Як адзначаюць у дырэкцыі, адны з самых важных культурных падзей — гэта цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў. Арганізатары рыхтуюць яркае шоу, такога маштабу ў Беларусі яшчэ не было, гледачы, якія прыйдуць на стадыён, стануць удзельнікамі інтэрактыўнага складніка, які не будзе ўваходзіць у тэлевізійную версію.


Культурная праграма Еўрапейскіх гульняў таксама разгорнецца на фан-зонах. Дарэчы, плануецца, што ў Мінску іх будзе 3, яшчэ 7 фан-зон размесцяцца ў абласных цэнтрах і рэгіёнах. На іх будзе праходзіць шырокая культурна-забаўляльная праграма, у тым ліку пройдуць Дні культуры еўрапейскіх краін, многія пасольствы ўжо пацвердзілі свой намер удзелу ў культурнай праграме ў фан-зонах. Акрамя таго, кожная фан-зона будзе мець свой фармат: нацыянальны, спартыўны, маладзёжны, сямейны. Плануюцца паказальныя выступленні па відах спорту, якія не ўваходзяць у асноўную праграму Гульняў.

Установы культуры і адукацыі рыхтуюць спецыяльныя праекты да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Адным з іх стане міжнародны праект «Еўрапейскія гульні — Еўрапейскае мастацтва», які аб'яднае выставачную і адукацыйную праграмы. «Канцэпцыя сінтэзу спорту і мастацтва стане маштабнай творчай падзеяй. Мастацтва і спорт гістарычна выступалі як аб'яднаўчая сіла грамадства. Пачынаючы з легендарнага вядомага перамір'я на час правядзення Алімпійскіх гульняў, якое старажытныя грэкі называлі экехерыя, і заканчваючы шэдэўрамі вялікіх мастакоў. І мастацтва, і спорт пераўтвараюць грамадства і чалавека», — расказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Сяргей Крыштаповіч. Прыярытэтныя задачы праекта — прасоўванне станоўчага іміджу Беларусі на міжнародным узроўні, прэзентацыя гіпотэзы пра беларускія карані Казіміра Малевіча як міжнароднага брэнда беларускага авангарднага мастацтва, знаёмства ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў і гасцей сталіцы з айчынным сучасным мастацтвам, а таксама з апошнімі тэндэнцыямі еўрапейскага мастацтва ў галінах фатаграфіі, плаката і выяўленчага мастацтва, відэа-арту, мультымедыйных праектаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Не толькі спорт, але і культура

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».